3 траўня 2024, Пятніца, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Патрыярх Філарэт: Пасля аўтакефаліі Украінскай царквы РПЦ скароціцца напалову

10
Патрыярх Філарэт: Пасля аўтакефаліі Украінскай царквы РПЦ скароціцца напалову

Пасля гэтага ў РПЦ не будзе падстаў змагацца за першае месца сярод праваслаўных цэркваў.

Кіраўнік УПЦ КП Філарэт заявіў, што РПЦ пасля атрымання Украінскай царквой аўтакефаліі скароціцца напалову.

Пра гэта Філарэт заявіў у інтэрв'ю «Голасу Амерыкі».

«Маскоўскі патрыярхат з украінскай царквой з'яўляецца самай вялікай царквой у праваслаўі. Калі ўкраінская царква стане аўтакефальнай, то Маскоўскі патрыярхат скароціцца напалову», - адзначыў патрыярх.

Філарэт дадаў, што пасля гэтага ў РПЦ не будзе падстаў змагацца за першае месца сярод праваслаўных цэркваў.

Раней патрыярх Кіеўскі заявіў, што пасля надання аўтакефаліі рэшткі Маскоўскага патрыярхату ва Украіне ўжо не будуць называцца Украінскай царквой, але ўсе правы іх будуць захаваныя. Са слоў Філарэта, памесная царква ў наступным гатовая прыняць усіх дзейных іерархаў УПЦ МП.

7 верасня Усяленскі патрыярх Варфаламей І прызначыў у Кіеў двух экзархаў у рамках падрыхтоўкі да надання аўтакефаліі Украінскай Царкве. Асабістымі прадстаўнікамі патрыярха прызначаныя арцыбіскуп Данііл Памфілійскі з ЗША і біскуп Іларыён Эдмантанскі з Канады.

Біскуп Канстанцінопальскі праваслаўнай царквы, мітрапаліт гальскі Эмануіл заявіў, што прызначаныя ў Кіеў экзархі дапамогуць пракласці шлях да аўтакефаліі.

14 верасня РПЦ заявіла, што спыняе ўдзел у структурах пад вяршэнствам Канстанцінопальскага патрыярхату і спыняе памінаць Усяленскага патрыярха Варфаламея падчас набажэнстваў на фоне падрыхтоўкі Фанаром аўтакефаліі Украінскай царквы. У той жа час у Маскве запэўнілі, што «эўхарыстычныя стасункі» пакуль не спыняецца.

Ва Ўсяленскім патрыярхаце выказалі надзею, што гэта паспешлівая і некананічная пастанова будзе скасаваная і дыялог будзе адноўлены.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках