18 красавiка 2024, Чацвер, 21:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: у Азербайджане адбыўся выбух гразевага вулкана

2
Відэафакт: у Азербайджане адбыўся выбух гразевага вулкана

Атман-Боздаг - другі велічынёй гразевы вулкан у свеце.

Сёння ў сталіцы Азербайджана Баку адбыўся выбух гразевага вулкана Атман-Боздаг. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства экалогіі і прыродных рэсурсаў Азербайджана.

Там адзначаюць, што Атман-Боздаг - другі велічынёй гразевы вулкан у свеце.

Паводле паведамлення міністэрства, першы выбух адбыўся а 08:53 паводле мясцовага часу (7:53 менскага), другі - а 09:58.

Вышыня выкіду гразі склала 200-300 метраў, удакладнілі ва ўстанове.

Таксама паведамляецца, што вакол вулкана ўтварыліся шматлікія расколіны глыбінёй да 40 метраў.

Азербайджанскія ўлады кажуць, што ў раёне вулкана людзі не жывуць, таму пацярпелых ад выбуху няма.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках