29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці пройдзе вечар памяці Алеся Чаркашына

3
У Берасці пройдзе вечар памяці Алеся Чаркашына
АЛЕСЬ ЧАРКАШЫН

Вечарына ў гонар Алеся Чаркашына адбудзецца 27 верасня, у яго дзень нараджэння.

У Берасці сябры і паплечнікі Алеся Чаркашына, які загінуў у 2015 годзе ва Украіне, маюць намер ушанаваць яго памяць.

Вечарына ў гонар Чаркашына адбудзецца 27 верасня, у дзень нараджэння Алеся. Сёлета яму споўнілася б 36 гадоў, паведамляе «Белсат».

«У гэты дзень а 18.00 мы збяромся ў Берасці, у грэка-каталіцкай парафіі святых Пятра і Андрэя (Дворнікава, 63) на спецыяльнае набажэнства за супакой яго душы. Там жа а 19.00 пачнецца прэзентацыя рамана «Беларусалім» і іншых беларускіх і хрысціянскіх кніг», - распавёў сябра Чаркашына палітык Павел Севярынец.

«Алесь Чаркашын быў выдатным беларусам і шчырым вернікам. Гэтая сустрэча, на якую прыйдуць яго бацькі, сябры, паплечнікі - даніна памяці чалавеку, які аддаў сваё жыццё, каб жыла Беларусь», - дадаў Севярынец.

Алесь Чаркашын - беларус з добраахвотніцкага ўкраінскага корпуса «Правы сектар», які ваяваў на Данбасе з пачатку зімы 2015 года. Вядомы Алесь таксама як аўтар шэрагу патрыятычных песень.

10 жніўня 2015 года ён быў цяжка паранены пад Белакаменкай, пасля двух тыдняў у коме ён памёр. Чаркашын быў пасмяротна узнагароджаны ордэнам «Народны герой Украіны».

Пахаваны Алесь пад Берасцем, на могілках вёскі Камяніца Жыровецкая.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках