5 верасня 2026, Субота, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Албанія не пусціла ў свой порт незвычайны танкер «ценявага флоту» РФ

Албанія не пусціла ў свой порт незвычайны танкер «ценявага флоту» РФ
Фота: euractiv.com

Гісторыя аказалася з цікавымі падрабязнасцямі.

29 жніўня 2026 года Албанія не дазволіла нафтаваму танкеру HANUMAN (IMO 9295048) зайсці ў порт Дурэс. Прычынай стала тое, што ўкраінская разведка раней аднесла судна да расійскага «ценявага флоту».

Пра гэта паведамляе ГУР Мінабароны Украіны.

Варта адзначыць, што згаданы танкер ужо доўгі час знаходзіцца ў полі зроку ўкраінскай ваеннай разведкі.

Яшчэ ў студзені яго ўнеслі ў базу даных партала War&Sanctions як актыўнага ўдзельніка расійскага «ценявага флоту».

«Рашэнне Албаніі не дапусціць HANUMAN у свой порт — важнае сведчанне міжнароднай санкцыйнай салідарнасці», — падкрэслілі ў ГУР.

Такія суда выкарыстоўваюць рызыкоўныя і непразрыстыя практыкі суднаходства, якія дазваляюць Расіі абыходзіць міжнародныя санкцыі і накіроўваць даходы ад экспарту нафты на фінансаванне вайны супраць Украіны.

Паводле даных украінскай разведкі, маштабы працы HANUMAN значныя. З пачатку 2025 года танкер экспартаваў не менш за 452 тысячы тон расійскага паліва. Судна здзяйсняла рэйсы з Наварасійска ў Турцыю, Сенегал і ААЭ, а таксама ў раён перагрузкі паблізу італьянскай Аўгусты.

Лагістычнае суправаджэнне гэтых рэйсаў забяспечвала расійская кампанія ТАА «Альтопрае Марін» з Наварасійска. Паводле ГУР, яна заснаваная і кіруецца адным з топ-менеджараў, звязаных з падсанкцыйным расійскім алігархам Генадзем Цімчанкам, якога называюць блізкім паплечнікам Уладзіміра Пуціна.

«Альтопрае Марін» таксама фігуруе ў абслугоўванні іншых танкераў расійскага ценявага флоту, у прыватнасці EVENTIN (IMO 9308065) і CORDELIA MOON (цяперашняя назва — WALRUS, IMO 9297888). Абодва судны знаходзяцца пад міжнароднымі санкцыямі і былі звязаныя з інцыдэнтамі, якія ўяўлялі пагрозу экалагічнай бяспецы.

Акрамя таго, расійская кампанія, паводле даных украінскай разведкі, уцягнутая ў аперацыі суднаў, якія належаць ТАА «Роўзвуд Шыпінг» Аксаны Марчанка — жонкі Віктара Медведчука.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках