19 красавiка 2024, Пятніца, 14:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Магілёўдрэве» адбыўся выбух

15
На «Магілёўдрэве» адбыўся выбух

(Абноўлена) Ёсць пацярпелыя.

У Магілёве на прадпрыемстве «Магілёўдрэў» адбыўся выбух, 6 чалавек пацярпелі.

На месцы здарэння працуюць ратавальнікі. Прычыны і абставіны здарэння пакуль невядомыя, піша nn.by.

У Магілёўскую гарадскую лякарню №1 паступілі трое - мужчына і дзве жанчыны. Іх змясцілі ў рэанімацыю. Аб іх стане і ступені цяжару траўмаў пакуль нічога не вядома.

Як паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік Магілёўскай абласной управы МНС Вадзім Урублеўскі, пакуль невядома, што канкрэтна выбухнула.

«Адбыўся выбух. Што канкрэтна - пакуль казаць рана. На месцы працуе камісія», - адзначыў Вадзім Урублеўскі.

«Магілёўдрэў» вырабляе мэблю з 1957 года.

Нагадаем, у чэрвені прагрымеў выбух на дрэваапрацоўчым прадпрыемстве «ФанДАК» у Бабруйску пацярпелі тры чалавекі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках