16 красавiка 2024, aўторак, 20:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук зладзіў прабежку ў форме контуру Беларусі

Мянчук зладзіў прабежку ў форме контуру Беларусі

Жыхар сталіцы стварае бегавыя GPS-трэкі ў форме малюнкаў ужо пяты месяц.

2 верасня завяршыўся фінальны этап рэспубліканскай акцыі «Гарады, якія бягуць», падчас якога жыхары Менска і Менскай вобласці выйшлі на прабежкі, каб дапамагчы падапечным дзіцячага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі «Пухавічы». Былі і тыя, хто рэалізаваў крэатыўную ідэю прама падчас забегу: удзельнік акцыі Ян Пятроўскі прабег трэк у форме контуру Беларусі.

Мянчук стварае бегавыя GPS-трэкі ў форме малюнкаў ужо пяты месяц. Ён выбірае ўчастак на мапе Менска, уяўляе, на што падобная гэтая тэрыторыя, і адпраўляецца на прабежку, піша tut.by.

На пабудову маршруту сыходзіць прыкладна гадзіна, а далей - справа тэхнікі: здужаць дыстанцыю.

Гэтым разам малады чалавек праклаў маршрут у выглядзе карты Беларусі, прабег па яе граніцах і дадаў у скарбонку Менскай вобласці 4,5 км у рамках акцыі «Гарады, якія бягуць»

Для ўдзелу ў акцыі неабходна было прабегчы дыстанцыю і распавесці пра гэта ў сацыяльных сетках з хэштэгамі #velcombegom і #minsk. Фактычнае месцазнаходжанне удзельнікаў ролі не адыгрывала. Так, алімпійская чэмпіёнка Надзея Скардзіна далучылася да сацыяльнай ініцыятывы нягледзячы на тое, што знаходзілася ў гэты час у Расеі.

Паводле вынікаў акцыі кампанія velcom акажа матэрыяльную дапамогу адразу шасці дзіцячым абласным цэнтрам медыцынскай рэабілітацыі. Агульны фонд падтрымкі складзе 165 000 рублёў. Кожная з дзіцячых медустаноў атрымае ад 15 да 40 тысяч рублёў у залежнасці ад актыўнасці бегуноў у кожнай вобласці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках