26 красавiка 2024, Пятніца, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Palina выпусціла кліп на песню, з якой дэбютавала на ўкраінскім «Х-фактары»

2
Palina выпусціла кліп на песню, з якой дэбютавала на ўкраінскім «Х-фактары»
ФОТА: BUDZMA.ORG

Беларуска з песняй «Pinky» скарыла гледачоў і журы, і ў выніку дайшла да фіналу праекта.

Спявачка Palina (Паліна Рэспубліка) прэзентавала лірычны кліп «Pinky», але здымалі яго не ў аднайменнай менскай кавярні.

Palina распавяла «НН», што здымкі і мантаж кліпа - заслуга Кацярыны Крук.

«Апошнія тры гады яна цалкам займаецца візуальным складнікам маёй творчасці - відэа- і фотаздымка, стыль, сцэнаграфія і г.д. Безумоўна мы разглядалі «Pinky Bandinsky» як здымачную пляцоўку, але, наведаўшы кавярню, адмовіліся ад гэтай ідэі з прычыны тэхнічных магчымасцяў памяшкання. Замест гэтага здымалі 4 дні ў кастрычніку пад Менскам у пасёлку Гарадзішча ў перадсвітальныя гадзіны, усё рабілі ўдваіх».

З песняй «Pinky» Palina дэбютавала на ўкраінскім тэлешоў «Х-фактар»: артыстка заваявала гледачоў і журы, і ў выніку дайшла да фіналу праекта.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках