26 красавiка 2024, Пятніца, 8:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адвакат Трампа: Ніколі не казаў, што змовы з Расеяй не было

4
Адвакат Трампа: Ніколі не казаў, што змовы з Расеяй не было
РУДОЛЬФ ДЖУЛІЯНІ

Рудольф Джуліяні не адмаўляў магчымасці змовы каманды Трампа з РФ.

Адвакат прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, былы мэр Нью-Ёрку Рудольф Джуліяні заявіў, што ніколі не адмаўляў магчымасці змовы каманды Трампа з Расеяй падчас выбарчай кампаніі 2016 года, піша «Новое время».

У той жа час, з ягоных слоў, няма ніякіх сведчанняў таго, што Трамп уступіў у змову з Расеяй, каб вывесці з ладу сэрверы Дэмакратычнай партыі, паведамляе CNN.

«Я ніколі не казаў, што не было ніякай змовы паміж перадвыбарным штабам (з РФ - рэд.) або людзьмі са штаба. Я сказаў (не было змовы - рэд.) з прэзідэнтам Злучаных Штатаў», - адзначыў Джуліяні.

Нагадаем, 12 студзеня вядоўца тэлеканала Fox News спытаў Трампа, ці працаваў ён калісьці на Расею. Прэзідэнт ЗША не даў адназначнага адказу. Зрэшты праз два дні ён заявіў, што ніколі не працаваў на Расею.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках