20 красавiка 2024, Субота, 2:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя падрабязнасці інцыдэнту на прыпынку ў Полацку

6
Сталі вядомыя падрабязнасці інцыдэнту на прыпынку ў Полацку
КАДРЫ З ВІДЭА

На кіроўцу, што заехаў у натоўп на прыпынку, склалі сем пратаколаў.

У Instagram novosti_novopolotsk.polotsk з'явілася відэа з камеры назірання, усталяванай, як паведамляецца, на будынку ААТ «Полацк-Шкловалакно». На запісу відаць, як легкавы аўтамабіль заносіць і ён заязджае ў натоўп на прыпынку грамадскага транспарту.

Інцыдэнт адбыўся 15 студзеня. На прыпынак пад'язджаў аўтобус, людзі рыхтаваліся да пасадкі. Многія стаялі спінай да аўтамабіля, які несла прама на іх. Іншыя паспелі заўважыць машыну і адбегчы. У наступнае імгненне аўтамабіль заехаў у натоўп, людзі ўпалі. Невядома, ці было сутыкненне з аўтобусам.

Пасля гэтага кіроўца легкавога аўтамабіля з'ехаў за межы бачнасці камеры назірання.

У каментарах да гэтага відэа была інфармацыя, што кіроўца легкавога аўто знаходзіўся ў нецвярозым стане. Папярэдне гэтыя звесткі пацвярджаюцца.

Інфармацыю аб ДТЗ карэспандэнту Onliner пацвердзілі ў ДАІ Віцебскай вобласці. Абставіны здарэння стануць вядомыя пазней. Пакуль паведамляецца, што кіроўца быў затрыманы, у дачыненні да яго складзены адміністрацыйныя пратаколы. Людзі, на якіх быў учынены наезд, зноў жа паводле папярэдняй інфармацыі, жывыя.

Аварыя здарылася пазаўчора, 15 студзеня, а 17 гадзіне. Citroen урэзаўся ў пасажыраў аўтобуса каля прыпынку. Кіроўца легкавушкі схаваўся з месца ДТЗ, але яго неўзабаве знайшлі супрацоўнікі ДАІ па месцы жыхарства. 31-гадовы мужчына быў п'яны. Машына стаяла за кіламетр ад яго дома, паведамляе ДАІ Віцебска.

У аварыі ніхто не пацярпеў. У дачыненні да кіроўцы склалі сем адміністрацыйных пратаколаў. Раней яго пазбаўлялі правоў за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках