29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трэйдар з Берасця трапіў у «дармаеды», бо гэтай прафесіі няма ў дэкрэце

13
Трэйдар з Берасця трапіў у «дармаеды», бо гэтай прафесіі няма ў дэкрэце

Прафесіі трэйдар няма ў спісе кабінета міністраў.

Берасцеец Сяргей Сілік ужо чатыры гады працуе трэйдарам і гандлюе каштоўнымі паперамі на расейскай фондавай біржы. Аб траплянні ў базу незанятых мужчына даведаўся яшчэ летась, калі звярнуўся ў мясцовую камісію, піша tut.by.

- Там растлумачылі, што мой тып дзейнасці не пазначаны ў пастанове Савета міністраў, дзе пералічаныя «недармаедскія» прафесіі. Калі збярэцца група такіх жа людзей, магчыма, прафесію аднясуць да «занятых у эканоміцы». Але чым адрозніваецца мая дзейнасць ад звычайных гандляроў на рынку? Толькі тым, што я працую выдалена, без працоўных дамоваў і кантрактаў, - тлумачыць мужчына.

Падчас дзеяння першай версіі дэкрэта аб незанятых у эканоміцы Сяргей таксама трапіў у базу. Але тады мужчына не паспеў заплаціць збор і дачакаўся яго скасавання.

Ці здолее давесці сваю занятасць гэтым разам, берасцеец не ведае. На ягоную думку, наўрад ці ў Беларусі збярэцца дастатковую колькасць трэйдараў. Такіх спецыялістаў не вельмі шмат у краіне, частка з іх працуе без дазволу Нацбанку. «Напэўна, дзесьці сумы не вельмі вялікія, а дастатковы заробак могуць не захацець паказваць. Да таго ж, калі ёсць асноўны тып дзейнасці, «ліст шчасця» проста не прыйдзе», - мужчына пералічвае прычыны, праз якія, хутчэй за ўсё, ён не здолее аб'яднацца з іншымі гандлярамі.

Так як берасцеец гандлюе на маскоўскай біржы, ён павінен плаціць падатак на дывідэнды і падаходны падатак у Расеі - 15% і 30% адпаведна. Толькі з дывідэндаў за год «выйшла амаль 1500 рублёў», узгадвае Сяргей. Мужчына тлумачыць, што «з задавальненнем» бы рабіў выплаты ў Беларусі, аднак гэта немагчыма праз існаванне пагаднення аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання.

- Спачатку афіцыйна звярнуўся ў Менск, у Міністэрства падаткаў і збораў, пасля чаго мяне накіравалі ў Берасце. Прыйшоў, мне ўсё растлумачылі. Расейцам, якія тут працуюць, таксама не дазваляюць плаціць падатак на радзіме. Да таго ж у нерэзідэнтаў сума вышэйшая, - тлумачыць мужчына.

У Сяргея прыватны дом, з «камуналкі» ён аплачвае толькі газ. Студзеньскае падвышэнне тарыфаў на гарачае водазабеспячэнне яго не датычыцца. Але калі мужчына застанецца ў базе незанятых, то з кастрычніка будзе плаціць больш за газ, - цяпер гэта сума «амаль 40-50 рублёў».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках