23 лютага 2019, Субота, 10:58
Заклік Рады БНР
Рубрыкі

Лукашэнка: Мы зрабілі два падарункі для Захаду - развал СССР і Украіна

19
Фота: AP

Дыктатар заявіў, што баіцца «натаўскіх ракет» ва Украіне.

Лукашэнка заявіў, што дамова аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці (ДРСМД) фактычна «перакрэсленая» з мэтай размяшчэння на тэрыторыі Украіны натаўскіх ракет, паведамляе «Інтэрфакс».

«І не дай Бог, там (на тэрыторыі Украіны-заўв.) будуць пастаўленыя ракеты малой і сярэдняй далёкасці...цяпер гэтую дамову (ДРСМД – заўв.) перакрэслілі фактычна. Да Урала абстрэльвацца цалкам малымі ракетамі будзе ўся Расея... Дык трэба і праз гэта закрываць гэтую праблему (аднавіць мір ва Украіне-заўв.)»,- заявіў А. Лукашэнка ў пятніцу на сустрэчы з беларускім дыпкорпусам.

Лукашэнка сказаў, што канфлікт ва Украіне з'яўляецца для Захаду другім па значнасці «падарункам» пасля развалу Савецкага Саюза. Таму ён уважае за некарэктныя папрокі ў адрас ЗША з нагоды пашырэння NATO. «Я часта ўжо і публічна кажу: слухайце, такога падарунку, які мы паднеслі ў выглядзе Украіны Захаду і перш за ўсё Амерыцы, і не снілася. Першы падарунак - развал Савецкага Саюза. Другі - Украіна. Чаго сёння папракаць амерыканцаў?» - адзначыў А. Лукашэнка.

Ён зноў паўтарыў свой тэзіс аб тым, што ва Украіне ёсць палітычныя сілы, якія «горшыя за NATO». «Там дастаткова людзей ва Украіне, якія будуць у дзесяць разоў горшыя за NATO. Мы будзем маліцца калісьці, каб там NATO было, а не людзі, якія сёння са стрэльбамі ходзяць. І я таксама кіраўніцтву Расеі давёў гэтую пазіцыю. Гэта таксама трэба разумець і бачыць», - сказаў дыктатар.