Нідэрланды адмовіліся прызнаваць банкруцтва НК ЮКОС у РФ
1- 18.01.2019, 21:35
- 11,930
Продаж акцый галандскай структуры ЮКАСа на карысць кампаніі «Прамнафтабуд» не прызнаны.
Вярхоўны суд Нідэрландаў прызнаў несапраўдным банкруцтва нафтавай кампаніі ЮКАС у Расеі ў 2006 годзе. Продаж акцый галандскай структуры ЮКАСа Yukos Finance BV на карысць кампаніі «Прамнафтабуд» не прызнаны. Пастанова апублікаваная на сайце суду, паведамляе svoboda.org.
У траўні 2017 года апеляцыйны суд у Амстэрдаме пастанавіў, што расейскія ўлады свядома прывялі ЮКАС да банкруцтва пры дапамозе выплат велізарных падатковых сум. Тады ў Нідэрландах адмовіліся прызнаваць пастанову арбітражнага суда Расеі на падставе несумяшчальнасці з галандскім «публічным парадкам». Прадстаўнікі «Прамнафтабуд» падалі касацыйную скаргу. У пятніцу стала вядома, што Вярхоўны суд Нідэрландаў яе адхіліў.
Прадстаўнікі былых акцыянераў ЮКАСа назвалі пастанову Вярхоўнага суда Нідэрландаў «гістарычнай». Цяпер частка замежных сродкаў ЮКАСа, якія былі заблакаваныя з 2007 года, могуць быць размеркаваныя паміж былымі ўладальнікамі акцый кампаніі. Актывы Yukos Finance, як паведамляецца, складаюць 800 мільёнаў еўраў.
Пасля арышту ў Расеі асноўнага акцыянера ЮКАСа Міхаіла Хадаркоўскага ў 2003 годзе і банкруцтва кампаніі, большая частка яе актываў была прададзеная дзяржаўным кампаніям, сярод якіх была і «Раснафта». Цяпер яна з'яўляецца адным з найбуйнейшых здабытчыкаў энэрганосьбітаў у свеце.