Добрыя навіны для Украіны і дрэнныя — для Расіі
2- Астап Ярыш
- 17.09.2026, 13:52
- 1,962
Фота: facebook.com/ostap.yarysh
Кангрэс ЗША ўзмацніў ціск на Маскву.
«За» — 262 галасы, «супраць» — 159. Цяпер, пасля паспяховага галасавання ў Палаце прадстаўнікоў, дакумент накіроўваецца на подпіс прэзідэнту. Чакаецца, што Дональд Трамп яго падпіша. Гэта першы праўкраінскі законапраект, які Кангрэс поўнасцю прыняў за апошнія два гады.
Сярод тых, хто прагаласаваў «за», — 203 рэспубліканцы, 58 дэмакратаў і 1 незалежны дэпутат. Кіраўніцтва Дэмакратычнай партыі жорстка выступала супраць гэтага законапраекта з-за тарыфаў і іншых момантаў. Таму 58 галасоў з боку дэмакратаў — гэта значна больш, чым многія чакалі.
Частка кангрэсменаў да апошняга не магла вызначыцца, ці варта аддаваць свой голас. Некаторыя вагаліся нават раніцай перад галасаваннем. Мне вядома прынамсі пра некалькі выпадкаў, калі канчаткова пераканаць іх удалося падчас асабістых сустрэч з выбаршчыкамі, якія прыехалі гэтым тыднем у Вашынгтон, каб выступіць у падтрымку санкцый. Пры гэтым, натуральна, гэтая няспынная праца вялася на працягу многіх тыдняў, і да яе — як публічна, так і непублічна — былі датычныя многія людзі.
Пра сам законапраект існуе мноства меркаванняў. Яго тэкст недасканалы, і ў ім ёсць недахопы. Пытанне ў тым, у якой ступені Трамп скарыстаецца прадастаўленымі яму паўнамоцтвамі. Але так ці інакш, гэта надае Беламу дому дадатковыя інструменты эканамічнага ціску на Маскву і імпарцёраў расійскіх энерганосьбітаў, а Кангрэсу — дадатковыя рычагі ўплыву на адміністрацыю. У выніку гэта добрыя навіны для Украіны і дрэнныя — для Расіі.
Як сказаў кангрэсмен-дэмакрат Стэні Хоер: «Калі мы не зможам прыняць гэты законапраект, у Крамлі будзе радасць, а ў Кіеве — слёзы. Я не згодны з прэзідэнтам, але я катэгарычна згодны з тым, што трэба ясна заявіць Расіі: «Вы не зможаце працягваць свае дзеянні без наступстваў». Гэта антырасійскі і праўкраінскі законапраект. Пара яго прыняць!»
Астап Ярыш, Facebook