19 красавiка 2024, Пятніца, 14:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафзвяз РЭП - наймальнікам: Пара спыняць ашуку па-беларуску

3
Прафзвяз РЭП - наймальнікам: Пара спыняць ашуку па-беларуску

Незалежны прафзвяз устаў на абарону работніка, якому не заплацілі за тыдзень змен па 11 гадзін.

Наймальнік спачатку ўклаў кантракт найму з сябрам прафзвязу РЭП Валянцінам Рабчанкам, а потым скасаваў яго і не заплаціў.

Работнік хоча атрымаць свае 3 000 рублёў, піша praca-by.info.

Разгляд цывільнай справы паводле пазову Валянціна Рабчанкі да ПУП «Белрокмед» перанесены на 1 лютага, бо не сабраныя патрэбныя довады ў справе. Такую пастанову прыняў суд Ленінскага раёна Менска 16 студзеня.

Пазоў падрыхтаваў прававы інспектар прафзвязу РЭП Юры Белякоў.

Валянцін Рабчанка выконваў зварачныя работы з 10 да 15 лістапада 2018 года паводле ўмовы найму ў ПУП «Белрокмед». 10 лістапада ён уладкаваўся на працу да адказчыка паводле ўмовы найму зваршчыкам на вытворчасць блок-модуляў, дзе прапрацаваў тыдзень па 11 гадзін штодзень.

7 снежня наймальнік даслаў Валянціну Рабчанку паведамленне аб скасаванні пагаднення найму: «павольна выконвае працу».

Пазоўнік мяркуе, што «ажыццяўляў работы паводле працоўнага кантракту, а ўмова найму нікчэмная, бо з парушэннем п.1 указа прэзідэнта №314 асноўнай умовай умовы найму з'яўляецца пазначэнне цаны выканання работ». Аднак цана работ у пагадненні найму, падпісаным 10 лістапада, не пазначаная.

Пазоўнік просіць прызнаць умову найму нікчэмнай, высветліць факты наяўнасці працоўных дачыненняў, укладання бестэрміновага працоўнага пагаднення і парушэння заканадаўства аб працы.

Акрамя таго, Рабчанка просіць спагнаць з адказчыка заробак за адпрацаваны час і зрабіць канчатковы разлік - агульная сума пазову складае 3028,57 рубля.

- Беспрэцэдэнтны выпадак у практыцы прафзвязу: пры падпісаным пагадненні найму з работнікам незаконна яго касуюць і не плацяць ні шэлега за тыдзень працы па 11 гадзін. Са слоў Рабчанкі, такія штукі працадаўца рабіў і раней. Думаю, што на гэтым прыкладзе мы пакажам іншым працадаўцам, што пара спыняць ашуку па-беларуску, - пракаментаваў прававы інспектар прафзвязу РЭП Юры Белякоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках