Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка міліцыі Віцебшчыны
2- 17.09.2026, 21:04
Былога кіраўніка Максіма Суботу звольнілі са службы па ўзросце.
Палкоўнік міліцыі Аляксандр Купчэня прызначаны начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама. Адпаведны Указ 17 верасня падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Былога кіраўніка міліцыі Віцебскай вобласці Максіма Суботу 14 верасня звольнілі са службы па ўзросце з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення.
Аляксандр Лукашэнка 17 верасня таксама падпісаў указ аб прызначэнні Сяргея Лапановіча першым намеснікам Міністра па надзвычайных сітуацыях.