19 красавiка 2024, Пятніца, 17:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці на Вадохрышча людзі купаліся ў купелі, якую царква адмовілася асвячаць

6
У Берасці на Вадохрышча людзі купаліся ў купелі, якую царква адмовілася асвячаць
ФОТА: "ВІРТУАЛЬНЫ БРЭСТ"

У Берасці на Вадохрышча тутэйшыя жыхары акуналіся ў палонку на вяслярным канале.

Як паведамляе «Еўрарадыё», сёлета праваслаўная царква адмовілася асвячаць купелі, аднак людзі ўсё адно прыйшлі сюды для акунання.

Яны не толькі занураліся ў ледзяную ваду, але набіралі напой "для хатняга выкарыстання".

Фота: "Віртуальны Брэст"

На месцы працавалі ратавальнікі ТВВ, «хуткая дапамога» і Чырвоны Крыж, які арганізаваў месцы для абагравання.

Прадстаўнікі праваслаўнай царквы раней тлумачылі, што акунанне ў палонку на Вадохрышча з'яўляецца ў большай ступені народным звычаем. Верніку ў гэты дзень важней узяць удзел у набажэнстве, пры магчымасці прайсці споведзь і прычасціцца, а таксама ўзяць святой вады.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках