9 траўня 2024, Чацвер, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Паўночным моры сухагруз страціў кантэйнеры з атрутнымі хімікатамі

У Паўночным моры сухагруз страціў кантэйнеры з атрутнымі хімікатамі
КАНТЭЙНЕРАВОЗ MSC ZOE
ФОТА: GLOBAL LOOK PRESS

У трох кантэйнерах захоўваліся атрутныя і выбухованебяспечныя арганічныя пераксіды.

У ноч з 1 на 2 студзеня кантэйнеравоз MSC Zoe страціў блізу 270 кантэйнераў, патрапіўшы ў шторм у Ватовым моры (уваходзіць у акваторыю Паўночнага мора). Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на Maritime Bulletin. Сухагруз пад сцягам Панамы ехаў з партугальскага горада Сініша ў нямецкі порт Брэмерхафен. Не менш за 21 кантэйнер і іх змесціва - плазменныя панэлі, цацкі і мэбля – вымыла на ўзбярэжжа галандскіх астравоў Вліланд і Тэрсхелінг.

Як адзначае Dutch News, частку кантэйнераў таксама прыбіла да берагоў нямецкай выспы Боркум. Мэр абшчыны Тэрсхелінга Берт Васінк заявіў, што ачыстка ўзбярэжжа ад смецця зойме некалькі дзён. «Нам ніколі не даводзілася мець справу з чымсьці такім. Час ад часу мы даставалі кантэйнеры з вады, але ніколі ў такіх маштабах», - сказаў ён.

Адзін з найбуйнейшых у свеце кантэйнеравозаў MSC Zoe з'яўляецца трэцім сухагрузам з гэтай серыі пасля MSC Oscar і Oliver. Zoe спусцілі на ваду ў 2015 годзе, яго даўжыня складае амаль 400 м, шырыня - амаль 60 м. Максімальная хуткасць - 23 вузлы, экіпаж - 22 чалавекі. Дэдвейт Zoe - 199 тысяч тон.

У канцы снежня расейскі сухагруз «Кузьма Мінін» сеў на мель ля паўднёва-заходніх берагоў Вялікабрытаніі. Судна не атрымала пашкоджанняў, уцечка паліва не адбылася. На борце кантэйнеравоза знаходзілася 18 расейцаў, ніхто не пацярпеў. Пазней сухагруз знялі з мелі, прычынай інцыдэнту ў расейскім пасольстве ў Лондане называлі дрэнныя ўмовы надвор'я.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках