2 траўня 2024, Чацвер, 12:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Глеб: У мяне будзе яшчэ два шанцы забіць Чэху ў матчах БАТЭ і «Арсенала»

7
Аляксандр Глеб: У мяне будзе яшчэ два шанцы забіць Чэху ў матчах БАТЭ і «Арсенала»
АЛЯКСАНДР ГЛЕБ

Беларускі паўабаронца распавёў пра сваю мару.

Беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб распавёў пра сваю мару - забіць гол Пэтэру Чэху.

"Пэтэр Чэх - прафесіянал з вялікай літары: ён дагэтуль знаходзіцца ў выдатнай форме і мог бы прадоўжыць кар'еру. Але, напэўна, усё ж надумаў з сямейных абставін ці, можа, стаміўся. Шкада, канечне: думаю, мінімум, адзін сезон яшчэ мог б адыграць на высокім узроўні. Вядома, ён цудоўны брамнік і сапраўдны мужык. Але да траўмы ён вечна на амбразуру лез, а пасля ён, на мой погляд, стаў трохі пабойвацца, пачаў гуляць больш асцярожна, пазбягаў сутыкненняў, у яго дзеяннях ужо не было той безразважнасці, і такога моцнага імпэту я ўжо не назіраў. У яго шыкоўныя задаткі, ён выдатна гуляў нагой, хоць, як і ў кожнага брамніка, ў яго бывалі свае хібы. Колькі сэйваў ён здзейсніў, колькі вялікіх матчаў правёў - я б параўнаў яго з такімі брамнікамі, як Буфон, Леман.

Я вельмі хацеў яму забіць, але менавіта мне гэтага зрабіць не ўдалося. Зрэшты, у мяне будзе яшчэ два шанцы ў матчах БАТЭ і "Арсенала". Мы не так даўно бачыліся з Петэрам на развітальнай гульні Томаша Расіцкага. Яны абодва вельмі падобныя характарамі: вельмі сціплыя, усмешлівыя, добрыя, з імі проста размаўляць. Гэта абсалютная праўда, што ў нас была вельмі цёплая атмасфера ў "Арсенале" тых часоў. Я ўдзячны лёсу, што з Томашам разам выступаў, і супраць такога выдатнага брамніка як Чэх паспеў пагуляць", - цытуе Глеба Радыё Зенит 89.7 FM.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках