19 красавiка 2019, Пятніца, 0:35
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

Мэй правядзе тэлефонныя перамовы з міністрамі ў справах Brexit

ТЭРЭЗА МЭЙ

Тэлефонная канферэнцыя мае адбыцца сёння.

Прэм'ерка Брытаніі Тэрэза Мэй правядзе тэлефонную канферэнцыю з міністрамі ў справах Brexit.

Пра гэта Reuters распавялі крыніцы ва ўрадзе.

Канферэнцыя мае адбыцца ў нядзелю, 20 студзеня.

У пятніцу, 18 студзеня, Мэй ужо праводзіла тэлефонныя перамовы з лідарамі некалькіх краін ЕЗ, а таксама еўрапейскіх інстытутаў.

Мэй у панядзелак, 21 студзеня, мае падаць у парламенце свой план наконт таго, як яна працягне выхад як Брытаніі з Еўрапейскай Уніі пасля таго, як дэпутаты не падтрымалі пагадненне з ЕЗ.