26 красавiка 2024, Пятніца, 18:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўнік прафзвязу IndustriAll: Сітуацыя ў Беларусі крытычная

3
Прадстаўнік прафзвязу IndustriAll: Сітуацыя ў Беларусі крытычная

Справу беларускіх прафзвязаў абмеркавалі ў Брусэлі.

16 студзеня 2019 года ў Брусэлі, Бэльгія, адбылася сустрэча дэлегацыі міжнародных прафзвязных арганізацый з высокапастаўленымі службовымі асобамі Еўрапейскага Звязу. Глабальны саюз IndustriALL, Еўрапейскі Звяз IndustriAll, Міжнародная канфедэрацыя прафзвязаў (МКП) праз Усееўрапейскую рэгіянальную раду (УЕРР) і Еўрапейскую канфедэрацыю прафзвязаў (ЕКП) праінфармавалі кіраўніцтва ЕЗ пра пагаршэнне сітуацыі з захаваннем прынцыпаў дэмакратыі і асноўных правоў у Беларусі, піша praca-by.info.

Прадстаўнікоў міжнародных прафзвязаў прымаў Люк Дэвінь, намеснік кіраўніка дырэктара краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі і дырэктар аб Расеі, краін Усходняга партнёрства і Цэнтральнай Азіі і АБСЕ, і ягоная каманда.

Чальцы прафзвязнай дэлегацыі выказалі абурэнне і ўстурбаванасць з нагоды адсутнасці дэмакратычных свабод у Беларусі, што прыводзіць да знішчэння грамадзянскай супольнасці, у тым ліку незалежных прафзвязаў.

Беларускія ўлады з надуманых прычын у парушэнне нацыянальнага заканадаўства і міжнародных стандартаў сістэматычна адмаўляюць структурам незалежных прафзвязаў у рэгістрацыі.

Цягам многіх гадоў практычна на кожнай Міжнароднай канферэнцыі працы Беларусь працягвае знаходзіцца пад пільнай увагай. Камітэт МАП аб ужыванні стандартаў неаднаразова згадваў Беларусь у адмысловым параграфе свайго дакладу. Такая працэдура прадугледжаная ў выпадку пастаянных і сур'ёзных парушэнняў правоў працоўных, у тым ліку правы, замацаваныя ў асноўных працоўных стандартах.

"Мы спадзяемся, што Еўрапейскі Звяз будзе і надалей у рамках дыялогу з беларускім урадам надаваць найперш ўвагу правам чалавека, прафзвязаў і працоўных. Сітуацыя ў Беларусі крытычная, а ў Еўрапейскага Звязе ёсць вагары, каб змяніць сітуацыю на карысць беларусаў і працоўных краіны", - сказаў Люк Трайэнгл, генеральны сакратар Еўрапейскага звязу IndustriAll.

Міжнародныя арганізацыі паднялі пытанне аб Справе прафзвязаў, калі ў выніку несправядлівага судовага разбору і ў адсутнасці пераканаўчых довадаў двух лідараў Беларускага прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці, Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка, абвінавацілі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва вялікай суме і прыгаварылі да выплаты вялізнага штрафу, чатырох гадоў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову і забаранілі ім цягам пяці гадоў займаць кіроўныя пасады.

У супольным лісце, адрасаваным віцэ-прэзідэнту Магерыні, Вярхоўнаму прадстаўніку Еўрапейскага Звязу ў замежных справах і палітыцы бяспекі Еўрапейскага Звязу, МКП, IndustriALL, ЕКП і IndustriAll Еўропа асудзіла прысуд і пастанову аб адхіленні апеляцыі.

Італьянскія прафзвязы звярнуліся да Федэрыкі Магерыні з лістом у абарону РЭП

Міжнародныя прафзвязныя арганізацыі ўважаюць прысуд за палітычна матываваны і ўпэўненыя, што ён быў вынесены ў адплату за актыўную пазіцыю прафзвязу. Прысуд – гэта спроба пасеяць страх сярод актывістаў і перашкодзіць ім супрацьстаяць бесчалавечнаму Дэкрэту "Аб садзейнічанні занятасці насельніцтву", таксама вядомаму як Дэкрэт "аб дармаедах".

Фядыніч і Комлік сталі палоннымі ў сваіх кватэрах, яны абмежаваныя ў перасоўванні, а ў пэўныя гадзіны дня, а таксама ў выхадныя і святочныя дні ім забаронена выходзіць з дому на двор.

"Яны, па-за ўсякім сумневам, з'яўляюцца палітычнымі вязнямі сумлення, - сказаў Кемаль Азкана. - Мы яшчэ раз заклікалі ЕЗ падняць перад кіраўніцтвам краіны пытанне пра палітвязняў у Беларусі, падтрымаць наша патрабаванне аб пераглядзе прысуду і вынясенні Фядынічу і Комлік поўнага і безумоўнага апраўдальнага прысуду".

Міжнародныя прафзвязы лічаць, што павага прынцыпаў дэмакратыі, правоў чалавека і правоў прафзвязаў павінна быць у ліку прыярытэтаў планаванага партнёрства паміж ЕЗ і Беларуссю, а прававыя нормы Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) і Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах павінны быць у спісе рэкамендацый.

Між тым, з 1 студзеня 2019 года праславуты Дэкрэт №1 увайшоў у дзеянне. Ён змяшчае элементы прымусовай працы і стварае дадатковыя спосабы маніпулявання правамі работнікаў у дадатак да сістэмы кароткатэрміновых кантрактаў. У рамках рэалізацыі новага дэкрэта была створана спецыяльная база звестак, аднак праз яе непразрыстасць жыхары краіны сутыкаюцца са шматлікімі праблемамі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках