26 красавiка 2024, Пятніца, 12:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Адразу два важныя менскія чыноўнікі адпраўленыя ў адстаўку

10
СМІ: Адразу два важныя менскія чыноўнікі адпраўленыя ў адстаўку

Крэслаў пазбавіліся кіраўнікі Партызанскага і Кастрычніцкага раёнаў Менска.

У пятніцу Дзяніс Аўсянікаў і Анатоль Жукоўскі адпрацавалі на пасадах апошні дзень, паведамілі tut.by некалькі крыніц.

- Для ўсіх [у гарвыканкаме] гэта было нечаканасцю. Ці звязанае гэта з заявай Вакульчыка - ніхто не ведае, - кажа адзін з суразмоўцаў партала. На чыю ініцыятыву (кіраўніка горада ці Адміністрацыі Лукашэнкі) яны пакінулі пасады - таксама не зразумела.

Але яшчэ адна крыніца распавядае, што чыноўнікі звольненыя на пагадненне бакоў і яны знаходзяцца на волі.

Кіраўніком Партызанскага раёна з 2014 года з'яўляўся Дзяніс Аўсянікаў. Кастрычніцкі ж раён з 2009 года ўзначальваў Анатоль Жукоўскі. Ён не быў адкрытым для прэсы, але пра яго казалі, як пра строгага кіраўніка.

Нагадаем, нядаўна кіраўнікі Фрунзенскага і Заводскага раёнаў наадварот пайшлі на павышэнне і сталі намеснікамі старшыні Менгарвыканкама. Такім чынам, у сталіцы цяпер абезгалоўленыя 4 раёны з 9.

У канцы снежня на нарадзе ў Лукашэнкі кіраўнік КДБ Валерый Вакульчык заявіў, што адзін з дзейных кіраўнікоў раёнаў зрабіўся настолькі нахабным, што кожны чацвер бясплатна атрымлівае прадукты з крамы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках