11 траўня 2024, Субота, 4:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя аўто, якія прыносяць уладальнікам менш за ўсё праблемаў

22
Названыя аўто, якія прыносяць уладальнікам менш за ўсё праблемаў
HYUNDAI SOLARIS
ФОТА: Аўтарэвю

Топ-5 самых надзейных аўтамабіляў.

Эксперты спецыялізаванага партала «Аўтанавіны дня» падрыхтавалі рэйтынг машынаў, якія прыносяць уладальнікам менш за ўсё праблемаў.

На першым месцы апынулася бюджэтнае аўто Hyundai Solaris. Падкрэсліваецца, што легкавік не «сыплецца», а ў выпадку паломак запчасткі знаходзяцца лёгка і рамонт можна зрабіць у любым аўтасэрвісе. «Нездарма ж многія таксісты выбіраюць менавіта гэты аўтамабіль у якасці працоўнага коніка», – пішуць складальнікі топ-5.

Другі радок заняла Toyota Corolla, якая, як пішуць аўтары даследавання, «падтрымлівае высокую планку надзейнасці з кожным новым пакаленнем». Аднак яна не такая танная і простая ў абслугоўванні, як лідар рэйтынгу.

Першую тройку замыкае Honda CR-V. Адзначаецца, што надзейнасць гэтай мадэлі пацвярджаецца экспертамі ва ўсім свеце, і гэта дазваляе ёй трымацца на першых месцах у розных рэйтынгах і лідзіраваць паводле ўзроўню продажаў. Але для расейскага пакупніка кошт сама менш 2 мільёны рублёў можа стаць «стрымлівальным чыннікам».

На чацвёртым месцы размесцілася яшчэ адна Toyota – Camry. Уладальнікі гэтага седана могуць праехаць немалую колькасць кіламетраў без наведвання аўтасэрвісаў, запэўніваюць стваральнікі спісу.

Закрывае рэйтынг Hyundai Elantra. Паводле словаў экспертаў, «карэец» валодае добрай надзейнасцю і не прыносіць асаблівых праблемаў пры эксплуатацыі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках