26 траўня 2026, aўторак, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гамяльчук пра змагароў з заводам у Берасці: Заўсёды захапляюся іх акцыямі

1
Гамяльчук пра змагароў з заводам у Берасці: Заўсёды захапляюся іх акцыямі
ФОТА: «РАДЫЁ РАЦЫЯ»

Жыхары Гомеля прыехалі ў Берасце на акцыю супраць акумулятарнага завода.

Амаль 200 чалавек, паводле падлікаў праваабаронцаў, выйшлі на плошчу Леніна ў Берасці на традыцыйную нядзельную акцыю ў «кармленні галубоў», паведамляе «Радыё Рацыя». Усе яны выступаюць супраць будаўніцтва завода акумулятарных батарэй кампаніі «АйПаўэр». На гэты раз на мерапрыемстве былі і госці з Гомеля, якія праз сродкі масавай інфармацыі чулі пра праблему завода пад Берасцем:

- Заўсёды захапляюся іх акцыямі. Мне вельмі падабаецца салідарнасць людзей, якія выходзяць на гэтыя акцыі. Даўно хацеў сюды прыехаць. Нарэшце выбраўся сёлета. Мне вельмі падабаецца, што людзі абараняюць свае правы. Яны хочуць жыць у чыстай зоне, а не так як наша Гомельшчына жыве ў атруце.

ФОто: «Радыё Рацыя»

Удзельнікаў акцыі па-ранейшаму здымалі на відэа невядомыя людзі ў цывільным, а таксама пратэстоўцаў некалькі разоў абыходзіў міліцэйскі патруль. Акрамя ўдзельнікаў мерапрыемства ў «кармленні галубоў», на плошчы знаходзіўся з дзясятак спецаўтамабіляў камунальных службаў горада.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках