21 траўня 2024, aўторак, 20:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падчас выбуху ў Гаазе абрынуліся фасады некалькіх дамоў

20
Падчас выбуху ў Гаазе абрынуліся фасады некалькіх дамоў

Пад руінамі знаходзяцца людзі.

У выніку выбуху на ўсходзе Гаагі абрынуліся фасады трох дамоў, паведамляе RTL Nieuws са спасылкай на звесткі супрацоўнікаў мясцовых аварыйных службаў. Пад руінамі, паводле іхніх звестак, могуць знаходзіцца людзі. Ратавальнікі не выключылі, што выбухнуць мог газ, піша РБК.

Цяпер жыхароў пашкоджаных дамоў эвакуююць. Існуе небяспека руйнавання ўсяго блока жылых будынкаў, адзначаюць у аварыйных службах.

На фотаздымках відавочцаў з месца здарэння відаць, што выбух адбыўся ў трохпавярховым будынку. На месцы інцыдэнту цяпер працуюць ратавальнікі, медыкі і супрацоўнікі праваахоўных органаў. «Аварыйныя службы ўсё яшчэ шукаюць ахвяр [пад руінамі]», - паведамляе карыстальнік Twitter з мянушкай RakeshPoeran.

Агулам з-пад адломкаў, паводле інфармацыі RTL Nieuws, пад 17:20 мясцовага часу (19:20 менскага) вынялі трох чалавек. Прадстаўнік аварыйных службаў удакладніў выданню, што працы ратавальнікаў абцяжараныя тым, што будынкі, якія мяжуюць з домам, дзе быў зафіксаваны эпіцэнтр выбуху, таксама пашкоджаныя.

Астатнія дэталі і прычыны здарэння высвятляюцца.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках