29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самыя чаканыя сэрыялы 2019-га года

Самыя чаканыя сэрыялы 2019-га года
КАДРЫ З СЭРЫЯЛУ "ВЯЛІКАЯ МАЛЕНЬКАЯ ХЛУСНЯ"

Новы 2019 год будзе радаваць кінаманаў цікавымі навінкамі кіно і сэрыялаў.

Сайт «Сегодня» прапануе спіс самых чаканых сэрыялаў 2019 года.

"Добрыя знакі"

Прэм'ера: 11 студзеня

Гэта экранізацыя супольнага рамана Тэры Пратчэт і Ніла Геймана. Свет набліжаецца да свайго канца, у Англіі нарадзіўся Антыхрыст, а чатыры коннікі Апакаліпсісу рыхтуюцца праскакаць па Зямлі. Інтарэсы Пекла і Раю на Зямлі прадстаўляюць дэман Кроўлі і анёл Азірафель. Яны даўно звыклі адзін да аднаго і з спаборнікаў сталі амаль што сябрамі. І раптам начальнікі даюць ім інструкцыі рыхтавацца да Армагедону.

"Сапраўдны дэтэктыў", 3 сэзон

Прэм'ера: 13 студзеня

Гэта ўжо трэці сезон сэрыялу "Сапраўдны дэтэктыў". У цэнтры апавядання зноў зніклыя дзеці і макабрычны амэрыканскі Поўдзень. Галоўныя ролі выконваюць лаўрэат "Оскара" за ролю ў "Месячным святле" Махершала Алі і прыгожа пастарэлая зорка 90-х Стывен Дорф. Сцэнарысту Ніку Піцалату будзе дапамагаць стваральнік "Дэдвуда" Дэвід Мілч.

"Адрынутыя"

Прэм'ера: студзень-люты 2019

Сэрыяльная драма паводле раману Віктара Гюго будзе складацца з шасці эпізодаў, працягласць кожнага з якіх складзе 60 хвілін. Рэжысёрам шоў выступіў Том Шэнклэнд, які працаваў над "Картачным дамком" і "Карнікамі". Сцэнар напісаў адзін з аўтараў "Картачнага дамка" Эндру Дэвіс. Здымкі стартавалі ў лютым 2018 года і прайшлі ў Францыі і Бэльгіі. Ролю галоўнага героя Жана Вальжана сыграў Дамінік Уэст, ягонага ворага інспектара Жавэра - Дэвід Аелоўа, а вось роля Фанціны дасталася 29-гадовай актрысе Лілі Колінз. У роліку яна паўстала далікатнай і пяшчотнай.

"Гульня пасадаў", 8 сэзон

Прэм'ера: красавік 2019

Стваральнікі гэтага шоў абяцаюць, што фінальны сэезон "Гульні пасадаў" будзе самым эпічным за ўсе восем гадоў існавання сэрыялу. На выраб кожнай сэрыі (агулам іх 6) прадусары выдаткавалі 15 мільёнаў даляраў. Праца над сэрыялам ідзе ў Харватыі, на Канарскіх выспах, у Андалусіі ды Ісландыі. Восьмы сэзон працягне падзеі, якія адбыліся ў сёмым.

"Вялікая маленькая хлусня", 2-і сэзон

Прэм'ера: 2019 год

У другім сэзоне ў ролі свякрухі Сэлесты Райт і маці загінулага Аляксандра з'явіцца Мэрыл Стрып, якой трэба будзе разабрацца, што ж дзеецца ў сонечным горадзе Монтэрэі. Над другім сэзонам працуе рэжысёрка Андрэа Арнольд - брытанка, у партфоліё якой прэмія "Оскар" і ўдзел у конкурсе Канскага кінафэсту.

"Карона", 3 сэзон

Прэм'ера: 2019 год

У трэцім сэзоне біяграфічнай драмы Пітэра Моргана "Карона" гледачоў чакае цалкам абноўлены каст - замест Клер Той у ролі Элізабэт II з’явіцца брытанская акторка Алівія Колман ("Фаварытка", "Забойства на пляжы"), а Мэта Сміта ў вобразе прынца Філіпа заменіць 44-гадовы Табаяс Мэнзіс ("Рым", "Чужаніца").

"Вядзьмак"

Прэм'ера: 2019 год

Геральт з Рывіі - ведьмак, паляўнічы на пачвар, які за грошы забівае стварэнняў, што пагражаюць людзям. Жыве ён у свеце змрочнага сярэднявечнага фэнтэзі.

"Вельмі дзіўныя справы", 3 сэзон

Прэм'ера: ліпень 2019

Дзеянне новых сэрый разгортваецца ўлетку 1985 году - менш, чым праз год пасля падзей папярэдняга сэзону. Падзеі адбываюцца вакол шопінг-мола Starcourt Mall, які пададзены як "адзін з найлепшых гандлёвых цэнтраў у Амэрыцы і за яе межамі". Ён выяўляецца чарговы карпарацыйнай пагрозай мястэчку, якое раней зазнала ўзрушэнні ад дзеянняў таямнічай Нацыянальнай лабараторыі Гоўкінса.

"Місіс Амэрыка"

Прэм'ера: 2019 год

"Місіс Амэрыка" выйдзе на канале FX, а стваральнік сэрыялу - Даві Уолер. Галоўная роля дасталася Кейт Бланшэт. Сэрыял прысвечаны руху за раўнапраўе мужчын і жанчын, які дзейнічаў у 70-ыя гады мінулага стагоддзя ў Злучаных Штатах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках