19 траўня 2024, Нядзеля, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тайвань просіць міжнародную супольнасць аб абароне ад Кітая

4
Тайвань просіць міжнародную супольнасць аб абароне ад Кітая

Старшыня КНР заявіў, што гатовы выкарыстаць вайсковую сілу для далучэння Тайваня.

Прэзідэнтка Тайваня Цай Інвэнь у суботу, 5 студзеня, заклікала міжнародную супольнасць падтрымаць выспу ў абароне свабоды, дэмакратыі і правоў чалавека на фоне пагроз з боку Кітая. Яна падкрэсліла, што насельніцтва Тайваня гатова абараняць сваю свабоду, піша «Немецкая волна».

«Калі міжнародная супольнасць не выступіць смела ў падтрымку Тайваня - дэмакратыі, якой пагражае Кітай, то тады мы хочам спытаць, якая краіна будзе наступнай», - сказала Цай Інвэнь, выступаючы перад замежнымі журналістамі.

Пекін гатовы выкарыстаць сілу

Старшыня КНР Сі Цзіньпін 2 студзеня заявіў, што гатовы выкарыстаць вайсковую сілу для далучэння Тайваня. Ён запэўніў, што Пекін імкнецца да мірнага ўз'яднання, аднак не дапусціць сэпаратызму.

Правінцыя Тайвань заявіла аб аддзяленні ад Кітая падчас грамадзянскай вайны ў 1949 годзе, але не абвяшчала дзяржаўнай незалежнасці. З тых часоў Пекін уважае яе за "мяцежную правінцыю" і заклікае да ўз'яднання на сваіх умовах, паралельна праводзячы палітыку дыпламатычнай ізаляцыі Тайбэя.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках