28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рахункі пацяжэюць: згодна з якімі тарыфамі будзем плаціць за камуналку ў 2019 годзе

1
Рахункі пацяжэюць: згодна з якімі тарыфамі будзем плаціць за камуналку ў 2019 годзе
ФОТА З САЙТА SGPRESS.RU

У гэтым годзе тарыфы на паслугі ЖКГ будуць падвышаць мінімум двойчы.

У новым годзе тарыфы на паслугі ЖКГ будуць падвышаць двойчы - з 1 студзеня і з 1 чэрвеня. Агулам рахункі пацяжэюць на 5 даляраў у эквіваленце, піша «Вечерний Гродно».

Згодна з указам № 492 ад 22 снежня, тарыфы будуць падвышацца ў два этапы. З 1 студзеня вырастуць кошты газу, электраэнэргіі, вады і каналізацыі, капрамонт, прыборка і асвятленне ў пад'ездах, з 1 чэрвеня, пасля ацяпляльнага сезона, - на ацяпленне і падагрэў вады. Такім чынам, калі ўзяць тыпавую «двойку» з трыма жыхарамі пры нарматыўным спажыванні, з пачатку года камунальныя паслугі падаражэюць прыкладна на 3,9%, з лета - яшчэ на 1,1%. У выніку, са звестак МАРГ, у 2019 годзе беларусы будуць кампенсаваць больш за 80% выдаткаў на жыллёва-камунальныя паслугі.

Тарыфы на тэхнічнае абслугоўванне дома, ліфта, вываз смецця не зменяцца.

З 1 студзеня «дармаеды» плацяць за паслугі ЖКГ поўнымі тарыфамі, акрамя ацяплення. За цеплавую энэргію эканамічна абгрунтаванымі тарыфамі яны пачнуць плаціць з 1 кастрычніка 2019 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках