28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Настаўнікаў адправілі разносіць «лісты шчасця» для «дармаедаў»

51
Настаўнікаў адправілі разносіць «лісты шчасця» для «дармаедаў»

Напамін пра дэкрэт №1 атрымала шматдзетная маці з Гомеля.

З пачаткам дзеяння абноўленай версіі «дармаедскага» дэкрэта шмат хто з жыхароў Беларусі ўжо атрымаў «лісты шчасця» - паведамленне пра тое, што яны ўключаныя ў базу «незанятых у эканоміцы».

Аднак у Навабеліцкім раёне Гомеля да пытання інфармавання грамадзян аб іхняй долі падышлі ў найлепшых традыцыях дзяржавы, які валодае залішнім адміністрацыйным рэсурсам.

Як паведаміла «Сильные новости» мясцовая жыхарка Юлія Ганісеўская, «ліст шчасця» ёй, пад подпіс, прынеслі проста на кватэру. І зрабілі гэта настаўнікі школы-сада № 73.

ЮЛІЯ ГАНІСЕЎСКАЯ

«На паштовых адпраўленнях выканкам наважыў зэканоміць? Хай настаўнікі, што «б’юць лынды», разносяць па кватэрах. І ім там усё адно, што хто-небудзь з гэтых «незанятых у эканоміцы» можа быць маргіналам і збіць тых, хто прыносіць ім гэтыя пасланні», - падзялілася эмоцыямі Юлія.

Сама яна, дарэчы, атрымала паведамленне, нягледзячы на тое, што дзеянне дэкрэта на яе не распаўсюджваецца і да «дармаедаў» сябе не залічвае. Рэч у тым, што Юлія Ганісеўская - шматдзетная маці, якая выхоўвае чацвярых дзяцей, малодшаму з якіх яшчэ не споўнілася сямі гадоў.

«Я штогод абнаўляю дакументы ў школу, прыношу копію пасведчання. Але мне сказалі, што я ўсё ано павінна яшчэ раз прынесці ўсе дакументы ім у выканкам, каб даказаць сваю недатычнасць да «дармаедаў», - апавядае жанчына.

Дарэчы, Юлія Ганісеўская ўжо была гераіняй матэрыялаў на «Сильные новости». Гэта тая самая жанчына, з чыімі дзецьмі, братамі-блізнятамі, судзілася родная бабуля, даводзячы, што шасцігадовыя хлопчыкі вінныя ёй нелапыя грошы з дзелі ў спадках загінулага бацькі. На шчасце, дзякуючы велізарнаму грамадскаму розгаласу, які выклікаў тады гэты выпадак пасля публікацый у «Сильные новости», дзяржаўныя службы падышлі да разбору справы адказна, і зрабіць з першакласнікаў злосных вінаватых-няплатнікаў не выйшла.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках