26 красавiка 2024, Пятніца, 11:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менск аддасць Крамлю НПЗ за падатковы манеўр?

15
Менск аддасць Крамлю НПЗ за падатковы манеўр?

Расея можа прыватызаваць «Нафтан» і Мазырскі НПЗ.

З 2019 годзе расейскі бюджэт кампенсуе сваім НПЗ рост коштаў на сыравіну ў сувязі з падатковым манеўрам ў нафтавай галіне. Менск таксама на гэтым намагае, але Масква, хутчэй за ўсё, увязвае гэтае пытанне з прыватызацыяй беларускіх НПЗ на карысць расейскіх кампаній. Маўляў, кампенсацыю выплачваць будзем, але толькі сваім заводам.

Кажуць, што ўжо вядомыя і сумы магчымай угоды. За «Нафтан» і сваю дзель у Мазырскім НПЗ, Беларусь хацела б атрымаць $10 млрд. Прыкладна столькі ($10,5 млрд) Менск просіць сёння ад Расеі ў якасці кампенсацыі за падатковы манеўр на збалансаванасць бюджэту, адзначае Тэлеграм-канал «Газ-бацюшка».

ІА REX у гэтай сувязі адзначае, што будаўніцтва абсалютна новага НПЗ магутнасцю 10 млн тон на год у Турцыі кампаніяй STAR Rafineri складае блізу 6 млрд даляраў. Прычым, і гэта вельмі высокі кошт - занадта прыгожыя краявіды і хабары ў Турцыі...

Таму што ў Марока пабудаваць новы НПЗ магутнасцю на 10 млн тон каштуе ўсяго 3 млрд даляраў.

У Расеі можна ўзяць да прыкладу Яйскі НПЗ, у будаўніцтва першай чаргі магутнасцю 3 млн тон нафты на год (глыбіня перапрацоўкі - 92-93%) у 2008-2012 гадах было ўкладзена блізу 650 млн даляраў. У другую чаргу (да 6 млн тон на год, пры глыбіні перапрацоўкі на 20% больш, чым на беларускіх НПЗ) будзе ўкладзена яшчэ 30 млрд рублёў або 450 млн даляраў.

Атрымліваецца, што пабудаваць у Расеі новы НПЗ з глыбінёй перапрацоўкі 92-93% магутнасцю 6 млн тон, каштуе ўсяго каля 1,1 млрд даляраў.

Згодна з гэтай матэматыкай, Наваполацкі або Мазырскі НПЗ павінны каштаваць блізу 2,2 млрд даляраў. Адпаведна, якім чынам Менск налічыў 10,5 млрд даляраў за кожны з двух беларускіх НПЗ, расейскія экспэрты не разумеюць.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках