4 верасня 2026, Пятніца, 14:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эквадор абвясціў пра выхад з АПЕК

1
Эквадор абвясціў пра выхад з АПЕК

Эквадор наважыў выйсці з нафтавага картэля дзеля эканоміі.

Эквадор выйдзе са складу Арганізацыі краін - экспарцёраў нафты (АПЕК) з 1 студзеня 2020 года. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на Міністэрства энэргетыкі і неаднаўляльных рэсурсаў краіны.

У ведамстве патлумачылі, што пастанова звязаная з неабходнасцю дамагчыся фінансавай устойлівасці, якая з'яўляецца часткай плана ўрада па скарачэнні бюджэтных расходаў і павелічэнню даходаў.

Запасы нафты Эквадора ацэньваюцца ў 8,3 мільярда барэляў нафты. Здабыча нафты ў краіне у 2018 годзе складала 517 тысяч бочак у дзень.

10 верасня аналітыкі банка Goldman Sachs знізілі прагноз росту попыту нафты ў 2019 годзе. Спецыялісты перагледзелі яго з 1,1 да 1 мільёна барэляў у дзень. Паводле іх падлікаў, прагнозы попыту і прапановы на нафту на 2020 год прадугледжваюць неабходнасць дадатковых скарачэнняў здабычы АПЕК для захавання запасаў паблізу нормы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках