4 верасня 2026, Пятніца, 14:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь ідзе сур'ёзная непагадзь

У Беларусь ідзе сур'ёзная непагадзь

Сіноптыкі папярэдзілі пра моцныя дажджы, навальніцы і штармавы вецер.

У суботу, 5 верасня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца ўзмацненне заходняга ветру парывамі 15–20 м/с, уначы месцамі — да 21–24 м/с. У начныя гадзіны па паўночнай палове пройдуць моцныя дажджы. У Мінску сіноптыкі прагназуюць узмацненне заходняга ветру парывамі 15–20 м/с, у начныя гадзіны — моцны дождж. Белгідрамет абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі.

Заўтра будзе воблачна, удзень з праясненнямі. Уначы часам пройдуць дажджы, па паўночнай палове — моцныя дажджы. Удзень на большай частцы тэрыторыі краіны Узновяцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер заходні, умераны, ва многіх раёнах — моцны, парывісты.

Тэмпература ўначы складзе +11...+17°С, удзень — ад +15°С на поўначы да +23°С на поўдні.

У Мінску 5 верасня будзе +13…+15°С уначы і +18…+20°С удзень. Таксама прагноз абяцае ўзмацненне заходняга ветру парывамі 15–20 м/с, у начныя гадзіны — моцны дождж. Удзень пройдзе кароткачасовы дождж, магчыма навальніца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках