26 красавiка 2024, Пятніца, 17:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інжынер: Крымскі мост зруйнуецца, а працэс могуць паскорыць

10
Інжынер: Крымскі мост зруйнуецца, а працэс могуць паскорыць

Сталі вядомыя новыя дэталі.

Расейская акупацыйная ўлада адмаўляецца пускаць цягнікі па Крымскім мосце нягледзячы на абяцанні, бо гэта можа разбурыць няўстойлівую канструкцыю. Пры гэтым рана ці позна моста не стане.

Пра гэта «Крым.Реалии» заявіў расейскі незалежны экспэрт, кандыдат геолага-мінералагічных навук Юрый Мёдавар. Адкрыццё грузавога чыгуначнага злучэння па Крымскім мосце, якое павінна было адбыцца ў снежні 2019 года, перанесенае на 2020. У якасці афіцыйнай прычыны ў Міністэрстве транспарту Расеі назвалі выяўленне старажытнагрэцкай сядзібы на месцы пад'ездаў да моста, аднак эксперты ўважаюць, што прычынай пераносу могуць стаць спрэчныя інжынерныя развязанні.

«Справа ў тым, што Керчанскі паўвостраў мае шмат карст - яны фармуюцца ў карбанатных пародах, якіх шмат у Крыме. Але калі сказаць, што тунэль праваліўся, грунт прасеў, то цар адкажа: як жа, мы столькі грошай убухалі і зноў адкладаем гэты мост? - які нікому, акрамя яго, не патрэбны. Вось і знайшлі такую гісторыйку. Прабачце, паў-Масквы знеслі. Пры чым тут артэфакты? Гэта адмазка для цара, каб яшчэ і грошай дадаткова далі. Калі б не паваліўся тунэль, яны б у снежні запусцілі адзін цягнік максімум і рамантавалі б далей», - адзначае Мёдавар.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках