29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы падвялі канчатковыя вынікі выбараў

У Польшчы падвялі канчатковыя вынікі выбараў

У Сойме Польшчы большасць месцаў забяспечаная «Праву і справядлівасці».

Дзяржаўная выбарчая камісія Польшчы абвясціла вынікі парламенцкіх выбараў, што прайшлі 13 кастрычніка, паводле звестак на 18.00 варшаўскага часу. «Права і справядлівасць» набрала 43,59% галасоў, «Грамадзянская кааліцыя» 27,40%, Саюз левых дэмакратаў 12,56%, Польская сялянская партыя 8,55%, «Канфедэрацыя» 6,81%, паведамляе «Радыё Польшча».

У Сойме большасць забяспечаная «Праву і справядлівасці».

Што тычыцца вынікаў выбараў у Сенат, то апазіцыйныя партыі атрымаюць, паводле папярэдніх звестак, 51 месца, што дасць ім нязначную перавагу ў палаце з 100 сябраў.

Кандыдаты «Права і справядлівасці» могуць у сукупнасці разлічваць на 49 месцаў у Сенаце.

Кандыдаты «Грамадзянскай кааліцыі» атрымалі 42 месцы, кандыдаты Польскай сялянскай партыі - тры месцы, а «левыя» - два. Тры месцы здабылі незалежныя кандыдаты, але звязаныя з апазіцыйнымі сіламі.

Лёс яшчэ аднаго месца высветліцца ў выніку канчатковага падліку галасоў.

Сенат валодае заканадаўчай ініцыятывай, ён таксама можа адхіляць акты, прынятыя Соймам. Сойм адхіляе папраўкі Сената абсалютнай большасцю.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках