WSJ: ЗША захапілі ў Індыйскім акіяне танкер, звязаны з Іранам
- 19.05.2026, 23:46
Амерыканскія ўлады звязваюць яго з перавозкай іранскай нафты.
ЗША ў ноч на 19 мая затрымалі ў Індыйскім акіяне танкер Skywave, які амерыканскія ўлады звязваюць з перавозкай іранскай нафты. Пра гэта The Wall Street Journal паведамілі тры амерыканскія чыноўнікі.
Паводле суразмоўцаў WSJ, танкер знаходзіўся пад санкцыямі ЗША з сакавіка. Паводле дадзеных адсочвання, ён прайшоў праз Малакскі праліў і накіроўваўся на захад ад Малайзіі. Брокеры і даныя Lloyd’s List Intelligence паказваюць, што ў лютым танкер мог узяць на борт больш за мільён барэляў нафты на іранскім востраве Харг.
Гэта ўжо як мінімум трэці выпадак, калі амерыканскія ўлады затрымліваюць танкер, які яны лічаць часткай ценявога флоту, звязанага з Іранам. У красавіку амерыканцы таксама затрымалі ў Індыйскім акіяне судны Majestic X і Tifani.
У канцы лютага Іран закрыў праход праз Армузскі праліў у адказ на ўдары з боку ЗША і Ізраіля. З красавіка паміж Іранам і ЗША дзейнічае рэжым спынення агню. 13 красавіка амерыканскі бок пачаў блакаду іранскіх партоў. Узброеныя сілы ЗША не выпускаюць і не пускаюць судны ў парты рэспублікі.