26 красавiка 2024, Пятніца, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аксана Юшкевіч: Цяпер кіраўніцтва «Радио Минск» стала гуляць у хованкі

11
Аксана Юшкевіч: Цяпер кіраўніцтва «Радио Минск» стала гуляць у хованкі
АКСАНА ЮШКЕВІЧ

Улады баяцца даць сваім апанентам нават пяць хвілін эфіру.

Аксана Юшкевіч, якая зарэгістраваная кандыдатам у дэпутаты па Чкалаўскай акрузе №96 Менска, распавяла прэс-службе «Еўрапейскай Беларусі» пра тое, з якімі цяжкасцямі даводзіцца сутыкацца апазіцыйным палітыкам, рэалізуючы сваё права на агітацыю ў рамках «парламенцкай» кампаніі.

- Вядомая беларуская журналістка Ірына Халіп - мая давераная асоба і павінна была сёння запісаць радыёзварот. Прадстаўляць мае інтарэсы, як гэта і прадугледжваецца Выбарчым кодэксам. Учора выбарчая камісіі маёй акругі пацвердзіла, што гэта магчыма.

Сёння раніцай мы прыйшлі на офіс «Радио Минск», і сітуацыя кардынальна змянілася. Нам сказалі, што гэта забаронена, што кандыдат у дэпутаты можа выступаць толькі сам. Яны патэлефанавалі камусьці, параіліся, спаслаліся на артыкул 46 Выбарчага кодэкса, у якім няма ніякіх забаронаў на выступы давераных асоб. Калі я запатрабавала рашэнне аб забароне на выступ у пісьмовым выглядзе, супрацоўнікі радыёстанцыі спаслаліся на тое, што дырэктара няма на працоўным месцы і прапанавалі звязацца ў панядзелак, даўшы гарадскі тэлефон намесніка дырэктара. Такое адчуванне, што цяпер, калі пра сітуацыю даведаліся СМІ, кіраўніцтва радыёстанцыі проста гуляе ў хованкі і баіцца адказнасці за парушэнне закона.

Выходзіць, што ўлады баяцца даць сваім апанентам нават пяць хвілін эфіру. Нават пасля цэнзуры. Магу сказаць, што некаторыя работнікі радыё «Минск» былі ў шоку ад таго, што адбываецца.

Натуральна, выступ Ірыны Халіп быў запісана - з ім выступіла я. Ён павінны выйсці ў эфір 22 кастрычніка а 7.45 раніцы, на хвалі 92,4 FM.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках