26 красавiка 2024, Пятніца, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргея Спарыша асудзілі на 15 дзён

7
Сяргея Спарыша асудзілі на 15 дзён
ЗАТРЫМАННЕ СЯРГЕЯ СПАРЫША 18 КАСТРЫЧНІКА
ФОТА: ПЦ «ВЯСНА»

Актывіста абвінавацілі ў «супраціве пры затрыманні».

Актывіста «Народнай Грамады» Сяргея Спарыша асудзілі на 15 дзён арышту за тое, што «махаў рукамі» падчас затрымання міліцыяй. Пра гэта праваабаронцам «Вясны» паведаміла жонка аднаго з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.

З яе слоў, Спарыша асудзілі яшчэ ў пятніцу 18 кастрычніка, у той жа дзень, калі і затрымалі. Суд прызнаў яго вінаватым у парушэнні артыкула 23.4 КоАП («непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі»).

Сваякі і паплечнікі Сяргея Спарыша спрабавалі даведацца пра ягоны лёс у РУУС, ЦІПе, пракуратуры ўсе выходныя, аднак інфармацыя пра арышт стала вядомая толькі ў панядзелак 21 кастрычніка.

Нагадаем, што Сяргей Спарыш быў затрыманы перад пачаткам другога судовага паседжання паводле справы Змітра Паліенкі. Ахова адмовілася пускаць яго ў залу суда. Яго скруцілі і вывелі на падставе таго, што суддзя забараніў яму знаходзіцца на судзе. Пры затрыманні прысутнічаў камандзір менскага АМАПа Дзмітрый Балаба.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках