26 красавiка 2024, Пятніца, 11:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вяскоўцу, які расчысціў балота і атрымаў штраф $ 100 тысячаў, выставілі новы рахунак

35
Вяскоўцу, які расчысціў балота і атрымаў штраф $ 100 тысячаў, выставілі новы рахунак

Як такое магчыма?

Гісторыя Генадзя Калашука, які з дазволу мясцовых уладаў пачысціў балота і атрымаў за гэта велізарны штраф, толькі набірае абароты, паведамляе tut.by.

Пасля публікацыі на tut.by герою матэрыялу прыйшла прэтэнзія з мясцовага лясгаса на суму 1412 рублёў. Следам рыхтуецца яшчэ адна, ужо на 3000 рублёў. «Паехаў у лясгас, а там сказалі, што раз суд прызнаў мяне вінаватым, то павінен буду аплаціць усе экспертызы. Выходзіць, абклалі мяне з усіх бакоў: нядаўна за падачу нагляднай скаргі заплаціў больш за пяць тысячаў рублёў, таму што сума пазову велізарная – 205 тысячаў рублёў».

Генадзь Калашук прызнаецца, што ў яго амаль не засталося сілаў даказваць сваю рацыю, а наўздагон ляцяць усе новыя ўдары. Адзінае, што не дае яму зламацца, – надзея на разгляд нагляднай скаргі Генеральнай пракуратурай Менска. Але гэта можа заняць блізу двух месяцаў, а трымацца з кожным днём усё больш складана.

– Паколькі суд прызнаў мяне вінаватым, я павінен аплаціць геадэзічныя працы, правядзенне якіх заказваў пазоўнік – Берасцейская абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету. Аплату гэтых працаў інспекцыя «павесіла» на мясцовы лясгас, таму што гэта ягоныя зямлі. Лясгас аплаціў, але пасля пастановы суда даслаў мне прэтэнзію на суму 1412 рублёў – столькі каштавала гэтая працэдура. Там жа, у лясгасе, мяне папярэдзілі: рыхтуюць яшчэ адну прэтэнзію, ужо на тры тысячы рублёў. І ўсё з той жа прычыны: раз прызналі вінаватым, плаці яшчэ і за глебазнаўчую экспертызу, якую заказваў у рамках свайго расследавання Жабінкаўскі раённы аддзел СК.

Генадзь робіць паўзу ў тэлефоннай размове, збіраецца з думкамі:

– Тады ж, у тым ліку і дзякуючы гэтай экспертызе, Следчы камітэт вызначыў, што я невінаваты, што расчыстка балота не прычыніла якой-небудзь шкоды навакольнай прыродзе і што ніякіх будаўнічых працаў на балоце не было. Але суд пастанавіў па-іншаму.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках