25 красавiка 2024, Чацвер, 10:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пентагон закупіць амаль 500 знішчальнікаў F-35

4
Пентагон закупіць амаль 500 знішчальнікаў F-35

Самалёты будуць пастаўлены «па самым нізкім кошце за ўсю гісторыю праграмы».

Міністэрства абароны ЗША заключыла кантракт з амерыканскай фірмай Lockheed Martin на вытворчасць і пастаўку 478 сучасных малапрыкметных шматфункцыянальных знішчальнікаў-бамбавікоў F-35. Як гаворыцца ў паведамленні канцэрна, апублікаваным у аўторак, 29 кастрычніка, агульная сума кантракту складзе 34 млрд даляраў (больш за 30 млрд еўраў), паведамляе DW.

Пры гэтым, адзначылі ў Lockheed Martin, самалёты будуць пастаўлены "самым нізкім коштам за ўсю гісторыю праграмы". Кошт аднаго знішчальніка не перавысіць 80 млн даляраў. У сярэднім, кошты зніжаны больш чым на 12 працэнтаў.

У рамках заключанага пагаднення 291 самалёт будзе пастаўлены амерыканскім вайскоўцам, 127 - атрымаюць міжнародныя партнёры праграмы F-35, яшчэ 60 самалётаў знішчальнікаў прызначаныя замежным вайскоўцам заказчыкам. Міжнароднымі партнёрамі праграмы вытворчасці F-35 з'яўляюцца, між іншым, такія дзяржавы як Вялікабрытанія, Італія, Аўстралія і Нарвегія.

Турцыю выключылі з праграмы F-35

Як нагадвае агенцтва dpa, Турцыя была летам выключана з праграмы, пасля таго, як урад Эрдагана заключыла дамову пра набыццё расейскіх зенітна-ракетных сістэм С-400. У ЗША асцерагаліся, што Анкара можа перадаць Расеі тэхналагічныя сакрэты найноўшага знішчальніка. Таксама было абвешчана, што Вашынгтон адмовіўся ад падрыхтоўкі на тэрыторыі Злучаных Штатаў турэцкіх пілотаў для палётаў на знішчальніках F-35.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках