Уначы 30 кастрычніка ў Беларусі чакаюцца маразы
1- 29.10.2019, 21:33
- 11,199
У асобных раёнах пройдзе мокры снег.
30 кастрычніка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і раніцай у асобных раёнах пройдзе мокры снег. Удзень будзе пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўночна-заходні ўмераны.
Уначы чакаецца ад -4 да 1. Удзень тэмпература паветра падымецца да 1-7 вышэй за нуль.