27 красавiка 2024, Субота, 8:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што Лукашэнка так доўга рабіў у Эміратах?

47
Што Лукашэнка так доўга рабіў у Эміратах?

У гісторыі ягонага візіту да шэйхаў шмат «белых плямаў».

Лукашэнка правёў у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах больш за тыдзень. Пры гэтым падрабязнасці ягонага візіту асабліва не выдаваліся.

З рэзанансных навінаў з'явілася толькі паведамленне пра вылучэнне кіраўніком арабскаму шэйху тысячы гектараў зямлі ў Менску пад будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра. А таксама інфармацыя, што дыктатар таемна лечыцца ў адной з элітных клінік Абу-Дабі.

Ці ёсць для Беларусі нейкі сэнс і выгода ў эканамічным супрацоўніцтве з ААЭ? На пытанні Charter97.org адказвае доктар эканамічных навук Барыс Жаліба.

– Кожны раз пасля паездак за мяжу Лукашэнка кажа пра «дамоўленасці на мільярды даляраў». Ці так гэта на самай справе? Ці ёсць для эканомікі Беларусі нейкая істотная выгода ад сяброўства кіраўніка з арабскімі шэйхамі?

– Я мяркую, што выгода, прынамсі для Лукашэнкі, ёсць, таму што арабскія краіны – напрыклад, ААЭ, Сірыя – гэта жорсткія аўтарытарныя рэжымы на чале з шэйхамі, у якіх ёсць вялікія грошы. Тут галоўныя пытанні развязваюцца ў большай ступені на асабістых стасунках паміж кіраўнікамі дзвюх дзяржаваў.

Сам Лукашэнка падкрэсліваў, што падчас такіх сустрэчаў яны кажуць пра свае сем'і. Але яму даводзіцца весці гутаркі на той мове, на якой яго зразумеюць і якая можа прынесці для яго вынікі.

Іншая рэч, што Лукашэнка аднаасобна развязвае пытанні пра вылучэнне тэрыторый пад будаўніцтва. Такія пытанні трэба развязваць калегіяльна, а не на аснове асабістых стасункаў. Да таго ж ён вылучыў добрае месца – на прыбярэжнай тэрыторыі каля вадасховішча ў «Драздах». Мабыць, у найбліжэйшы час шэйхі прыедуць у Беларусь і абмяркуюць пытанне будаўніцтва з нашым урадам.

Тэрыторыя, якую Лукашэнка аддаў шэйхам, раней адносілася да 2-й клінічнай лякарні. У цяперашні момант якіх-небудзь варушэнняў там пакуль не відаць. У Раўбічах раней таксама была вылучаная тэрыторыя – і там ціха. Гэта выклікае пэўныя пытанні.

Бянтэжыць, вядома, тое, што зусім мала інфармацыі пра паездку. Мабыць таму, што гэты візіт носіць неафіцыйны характар. Наколькі вядома са СМІ, прэзідэнт ААЭ не прыняў з візітам Лукашэнкі, таму яго прынялі багатыя шэйхі.

Казаць пра нейкія сумы пакуль заўчасна, тут павінна была згуляць сваю ролю асабістая дамоўленасць. Я думаю, што і ў Эміратах на ўрадавым узроўні гэта не абмяркоўваюць.

– Лукашэнка ў час знаходжання ў ААЭ сам абмовіўся, што ягоны візіт туды «не ўсім зразумелы». Чым, на Вашу думку, выкліканая цікавасць кіраўніка і ягоных чыноўнікаў да гэтай краіны?

– Галоўная цікавасць Лукашэнкі да Эміратаў – пазычыць грошы. Гэта не толькі грошы ў форме інвестыцый, але і тыя сродкі, якія патрабуюцца бюджэту. Паводле маіх падлікаў, сёлета Расея не дала Беларусі суму 1 мільярд 600 мільёнаў даляраў як мінімум. А раней гэтыя сродкі ўлады мелі кожны год. Але цяпер Лукашэнку было адмоўлена ва ўсім.

Калі ён змог дамовіцца з шэйхамі пра суму хоць бы на 1 мільярд даляраў, гэта стала б яму вялікай падмогай, каб пражыць наступны год без расейскай падтрымкі.

– Некаторыя эканамісты сцвярджаюць, што Эміраты – гэта ўпадабанае месца чыноўнікаў, каб захоўваць свае капіталы. Ці згодныя Вы з гэтым сцвярджэннем?

– Я думаю, што гэта не адносіцца да нашых чыноўнікаў. У іх спакойна грошы захоўваюцца ў Беларусі. Што тычыцца асабістых зберажэнняў, наўрад ці нашы чыноўнікі іх захоўваюць у арабаў – Заходняя Еўропа ўсё ж бліжэйшая.

– Сярод расейскіх дэмакратаў прынята казаць пра «залаты трыльён» Пуціна і ягоных алігархаў, размешчаныя за межамі РФ, а таксама пра механізмы яго вяртання. Ці ёсць сапраўды працоўныя механізмы вяртання капіталаў і ці змогуць беларусы ў выпадку змены ўлады знайсці мільярды, пра якія пісала Guardian і вярнуць іх на радзіму?

– Гэтае пытанне актуальнае больш для Расеі. Гэта «амністыя капіталаў» – там мільярды даляраў выводзяць у афшоры. І яны не працуюць на расейскую эканоміку.

Чаму людзі выводзяць капіталы? Проста іх ненадзейна і небяспечна ўкладаць на радзіме – занадта вялікая рызыка. Можна прагарэць, можна ўвогуле сесці. Таму яны спяшаюцца зрабіць сабе «запасныя аэрадромы», каб у выпадку «шухеру» туды змыцца і ўсё.

У Беларусі заможныя людзі таксама напэўна падрыхтавалі сабе «аэрадромы».

Але важней, на маю думку, развязваць пытанне не вывазу капіталаў, а праблему іх выцечкі. Ва ўсякім выпадку, вярнуць капіталы на радзіму будзе вельмі складана. Гэта вялікая праблема.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках