26 красавiка 2024, Пятніца, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«БелДжы» ніхто не хоча купляць

41
«БелДжы» ніхто не хоча купляць

Заводу зноў давядзецца карэктаваць план продажаў у бок змяншэння?

Паводле звестак Асацыяцыі еўрапейскага бізнэсу, за дзесяць месяцаў 2019 года ў Расейскай Федэрацыі набылі 7260 аўтамабіляў Geely. Гэта 21-е месца сярод аўтамабіляў усіх марак і другое - сярод кітайскіх, піша ex-press.by.

Беларускі Geely апярэджвае расейскі HAVAL. Аўтамабілі кітайскай карпарацыі Great Wall выпускаюцца на ўведзеным сёлета зборачным прадпрыемстве ў Тульскай вобласці.

Нагадаем, што у 2019 годзе, згодна з прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця Барысаўскага раёна, у СЗАТ «БелДжы» павінны сабраць 22 тысячы кітайскіх аўтамабіляў.

Прычым, са слоў выканаўцы абавязку генеральнага дырэктара СЗАТ «БелДжы», першага намесніка міністра прамысловасці Генадзя Свідэрскага, у Расеі сёлета планавалася рэалізаваць прыкладна 65% ад агульнай колькасці вырабленых машын, гэта значыць блізу 14300 аўтамабіляў.

Пасля, у адной з тэлевізійных перадач АНТ, Свідзерскі ўдакладніў:

- 15 тысяч мы плануем паставіць у Расейскую Федэрацыю. Для гэтага мэты адкрыты 50 дылерскіх цэнтраў. Яны зрабілі папярэднія замовы.

Для таго, каб за два месяцы дасягнуць гэтага паказчыка, прадаць трэба яшчэ 7740 кітайскіх аўто беларускай зборкі.

Цуды напярэдадні Калядаў, вядома, бываюць, але ў тое, што расейцы за лістапад і снежань купяць больш Geely, чым за папярэднія дзесяць месяцаў года, паверыць вельмі цяжка, нягледзячы на «папярэднія замовы». У кастрычніку, да прыкладу, у Расеі прададзена было толькі 919 гэтых аўтамабіляў.

Што да Беларусі, на якую прыпадаюць астатнія 35% ад гадавога выпуску Geely, а гэта 7700 машын, то свежых звестак, на жаль, няма. Вядома толькі, што за першае паўгоддзе 2019 года ў нашай краіне купілі 3087 Geely. Калі тэндэнцыя продажаў захаваецца, то гадавыя продажы могуць наблізіцца да намечанага рубяжа, але наўрад ці дасягнуць яго.

Пры гэтым цалкам магчыма, у СЗАТ «БелДжы» рэальна збяруць блізу 20 тысяч аўтамабіляў.

А, са слоў Свідзерскага на апошняй прэс-канферэнцыі, за змену цяпер збіраюць сотню аўтамабіляў. Планавалі, праўда 120, і працу ў другім паўгоддзі ў дзве змены, але гэта дэталі. Абяцаць, не значыць ажаніцца, а сабраць 20 тысяч аўтамабіляў - не значыць, што столькі ж атрымаецца прадаць.

Але кіраўнік прадпрыемства поўны аптымізму. У канцы верасня 2019 года Свідзерскі агучыў новы шэраг планаў на будучы год.

- Пакуль у «БелДжы» няма зацверджанага плана, але папярэдне гэта будзе 30-35 тысяч аўтамабіляў, - заявіў в.а. гендырэктара.

Але СЗАТ «БелДжы» не ўпершыню па факце «карэктаваць» планы вытворчасці, а стала быць, і рэалізацыі аўтамабіляў у бок змяншэння. Так што пажывём-пабачым.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках