26 красавiка 2024, Пятніца, 12:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Нікалайчык: Мы файна распачалі і будзем разам мяняць уладу!

10
Вольга Нікалайчык: Мы файна распачалі і будзем разам мяняць уладу!

«Еўрапейская Беларусь» паказала, што яна сучасная і актуальная грамадзянская кампанія.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісала кандыдат ад грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», рэжысёрка і актывістка Вольга Нікалайчык:

«Тут амаль усе нашы кандыдаты ў дэпутаты і наша крутая, сучасная, актуальная грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь»! Мы паказалі - «выбараў» у злога духа няма!

Выбары ўлада ў нас скрала!

Але ў нас ёсць выбар - будзем разам мяняць уладу! Далучайцеся да нас - мы лнайепшыя!

15 лістапада, Кастрычніцкая плошча, 18:00.

Мы файна распачалі разам з NEXTA! І будучыня Беларусі - за намі. Жыве Беларусь!»

Папулярны беларускі блогер Сцяпан Святлоў (NEXTA), аўтар фільма «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы», які набраў больш за 1,5 мільёнаў праглядаў на youtube.com і блізу 600 тысяч у іншых сацсетках, правёў сустрэчу падпісчыкаў у Менску на плошчы Свабоды. На сустрэчу прыйшло амаль 2 тысячы чалавек.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель на сустрэчы NEXTA заклікаў сабрацца 15 лістапада на Кастрычніцкай плошчы. Мітынг будзе цалкам легальным, бо да 17 лістапада ў Беларусі працягваецца выбарчая кампанія, і ўсё будзе праходзіць у рамках агітацыйнай кампаніі кандыдатаў у дэпутаты.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках