27 красавiка 2024, Субота, 5:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску эвакуююць вакзал і тры гандлёвыя цэнтры

У Менску эвакуююць вакзал і тры гандлёвыя цэнтры

На электронную пошту інфацэнтра Магілёўскага аддзялення БЧ паступіла паведамленне аб небяспецы.

Карыстальнікі tut.by паведамляюць, што ў Менску эвакуююць вялікія гандлёвыя цэнтры - «Дана Мол», «Галілеа», «Замак» і чыгуначны вакзал.

- Мы глядзелі кіно ў Дана Моле на «Усходзе», - апавядае Наталля. - Пасярод фільма ўбегла дзяўчына і сказала, што сэанс спыняецца, і мы павінны эвакуавацца. Яна адчыніла дзверы на двор, і мы спускаліся па бакавых сходах. Больш нам нічога не патлумачылі. Ніякага дыму тут няма, паху дыму - таксама, ні медыкаў, ні пажарнікаў. Кіно мы не дагледзелі, сказалі: калі жадаеце вярнуць грошы, тэлефануйце потым у кінатэатр.

Са слоў Наталлі, каля ГЦ стаіць аўтамабіль міліцыі, уезд транспарту абмежаваны, на стаянку не прапускаюць, але выехаць можна.

Аб эвакуацыі таксама паведамляюць наведвальнікі ГЦ «Замак», «Галілеа» і пасажыры Цэнтральнага чыгуначнага вакзалу.

- Сёння пад 19.00 на электронную пошту інфацэнтра Магілёўскага аддзялення БЧ паступіла паведамленне аб небяспецы на аб'ектах у Менску: гандлёвым цэнтры «Замак», «Дана Мол», «Галілеа», а таксама Цэнтральным чыгуначным вакзале, - паведаміла ў тэлеграм-канале прэсавая сакратарка МУС Вольга Чамаданава. - Сапёрна-піратэхнічныя групы праводзяць абследаванне названых аб'ектаў на наяўнасць небяспечных прадметаў. У мэтах бяспекі супрацоўнікамі міліцыі будуць зробленыя захады да эвакуацыі грамадзян.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках