24 красавiка 2024, Серада, 21:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Паўночная плынь-2»: блізу 350 нямецкіх кампаній могуць трапіць пад санкцыі ЗША

11
«Паўночная плынь-2»: блізу 350 нямецкіх кампаній могуць трапіць пад санкцыі ЗША

«Паўночная плынь-2» можа сур'ёзна ўдарыць па нямецкай эканоміцы.

Нямецкія бізнэсоўцы ўсё больш занепакоеныя намерамі ЗША ўвесці санкцыі супраць кампаній, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве газаправода «Паўночная плынь-2»

Пра гэта заявіў кіраўнік знешнеэканамічнага аддзела Федэральнага аб'яднання гандлёва-прамысловых палат Нямеччыны Фолькер Траер у каментары RND, паведамляе nv.ua.

«Амерыканскія санкцыі супраць Nord Stream 2 і кепская навіна для нямецкай эканомікі», - сказаў ён.

У рэалізацыі праекта «Паўночная плынь-2» удзельнічаюць, паводле ягоных звестак, блізу 350 нямецкіх кампаній.

«Пастанова Палаты прадстаўнікоў ЗША прывядзе да большай нявызначанасці на сусветных рынках», - адзначыў прадстаўнік аб'яднання ГПП.

Напярэдадні Палата прадстаўнікоў ЗША прагаласавала за прыняцце абароннага бюджэту.

Дакумент, між іншым, прадугледжвае ўвядзенне санкцый у дачыненні да газаправодаў «Паўночная плынь-2» і Турэцкая плынь. У законапраекце газаправод «Паўночная плынь-2» названы «інструментам прымусу і палітычнага ціску», які аслабіць сувязі ЗША з Нямеччынай і Еўропай агулам.

Законапраектам тэрмінам на пяць гадоў уведзеныя санкцыі супраць суднаў, якія займаюцца пракладкай труб для газаправодаў, і замежных грамадзян, якія маюць дачыненне да працы гэтых суднаў.

Цяпер дакумент павінен разгледзець Сенат. Чакаецца, што гэта адбудзецца да 20 снежня, пасля чаго законапраект будзе накіраваны прэзідэнту Дональду Трампу. Ён ужо паведаміў, што збіраецца паставіць пад ім подпіс.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках