25 красавiка 2024, Чацвер, 19:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знойдзена статуэтка Вэнэры векам 23 тысячы гадоў

10
Знойдзена статуэтка Вэнэры векам 23 тысячы гадоў

Гаворка ідзе пра выключную знаходку.

Старажытная статуэтка жаночай фігуры часоў позняга палеаліту (40-12 тысяч гадоў да н.э.) знойдзена ў раёне Рэнанкур горада Ам’ена (дэпартамент Пікардыя на поўначы Францыі), піша korrespondent.net.

«Статуэтка вышынёй 4 см належыць да гравецкай культуры позняга палеаліту. Ёй 23 тысячы гадоў», - гаворыцца ў паведамленні Нацыянальнага інстытута прэвентыўных археалагічных даследаванняў (INRAP). Век Вэнэры эксперты вызначылі з дапамогай радыевугляроднага аналізу.

Побач з фігуркай навукоўцы знайшлі некалькі гліняных адломкаў і рэшткі начыння. Дакладнае прызначэнне гэтых прылад пакуль застаецца невядомым. На думку археолагаў, на гэтым месцы магла размяшчацца майстэрня, дзе мясцовыя рамеснікі выраблялі культавае начынне.

Пасля правядзення дадатковых даследаванняў статуэтка будзе выстаўленая ў музэі Пікардыі ў Ам’ене.

Агулам на тэрыторыі Еўропы было знойдзена блізу сотні такіх фігурак. Большасць з іх - на тэрыторыі сучаснай Цэнтральнай Еўропы. 15 з іх выяўленыя ў Францыі, пераважна ў паўднёва-заходняй частцы.

Гравецкая культура - археалагічная культура позняга палеаліту, датаваная 28-21 тысячай гадоў да н.э. Названая ў гонар пячоры Ла-Гравет у дэпартаменце Дардоні на паўднёвым захадзе Францыі, дзе ў 1930-х гадах былі знойдзеныя каменныя прылады і рэчы побыту, якія характарызуюць гэтую эпоху.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках