26 красавiка 2024, Пятніца, 18:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CМІ: Прэм'ер Гішпаніі можа прызначыць датэрміновыя выбары

1
CМІ: Прэм'ер Гішпаніі можа прызначыць датэрміновыя выбары
ПЭДРА САНЧЭС

Кіроўная партыя хоча атрымаць дастатковую падтрымку для зацвярджэння бюджэту.

Прэм'ер-міністр Гішпаніі Пэдра Санчэс разглядае варыянт правядзення датэрміновых парламенцкіх выбараў 14 красавіка.

Пра гэта паведамляе гішпанскае агенцтва EFE са спасылкай на ўрадавыя крыніцы, піша «Европейская правда».

Парламент Гішпаніі ў сераду будзе галасаваць за прапановы ўрада Санчэса аб бюджэце на 2019 год. Кіроўныя сацыялісты маюць менш за чвэрць месцаў у ніжняй палаце парламента і спрабуюць атрымаць дастатковую падтрымку для зацвярджэння законапраекта.

Каталонскія сепаратысцкія партыі пагражаюць галасаваць супраць бюджэту праз зрыў перамоваў пра будучыню рэгіёну.

Калі Санчэс прыме пастанову аб датэрміновых выбарах, ён павінен распусціць парламент і прызначыць выбары да 19 лютага, для захавання патрабавання аб 54 днях, устаноўленага законам.

У гэтым выпадку выбары адбудуцца ўсяго за паўтара месяцы да еўрапейскіх, муніцыпальных і рэгіянальных выбараў 26 траўня.

Нагадаем, у нядзелю дзясяткі тысяч людзей выйшлі ў цэнтр Мадрыда на заклік правацэнтрысцкіх партый, якія выступаюць супраць «палітыкі дыялогу» Пэдра Санчэса з урадам Каталоніі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках