18 траўня 2024, Субота, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бэрліне праходзіць маштабны страйк работнікаў грамадскага транспарту

5
У Бэрліне праходзіць маштабны страйк работнікаў грамадскага транспарту
ФОТА: DPA

Паралізаваны рух трамваяў, метро і большасці аўтобусаў.

У Бэрліне раніцай у пятніцу, 15 лютага, праходзіць першы за сем гадоў буйны страйк работнікаў грамадскага транспарту. Ён закране сотні тысяч пасажыраў, уключаючы наведвальнікаў 69-га міжнароднага кінафестывалю Бэрлінале, паведамляе dw.com.

Па горадзе не ходзяць трамваі і цягнікі метро. Большасць рэйсаў аўтобусаў таксама скасаваная. "Страйк ідзе паводле плану", - заявілі ў прафзвязнай арганізацыі Verdi. Заканчэнне страйку а 12 гадзіне дня, аднак у транспартнай кампаніі BVG чакаюць, што для поўнага аднаўлення планавага руху грамадскага транспарту спатрэбіцца яшчэ некалькі гадзін.

З дапамогай страйку прафзвяз спрабуе павялічыць ціск на працадаўцу ў рамках перамоў аб заробку і ўмовах працы. Verdi дамагаецца таго, каб для ўсіх 14 тысяч супрацоўнікаў быў уведзены 36,5-гадзінны працоўны тыдзень (цяпер у паловы работнікаў - 39 гадзін), каб пачаткоўцам таксама выплачвалі калядныя прэміі, каб заробак павялічваўся больш хуткімі тэмпамі, а ўсім сябрам прафзвязу аднаразова выплацілі па 500 еўраў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках