20 красавiка 2024, Субота, 12:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нейрасецівы навучылі ствараць неіснуючых людзей

2
Нейрасецівы навучылі ствараць неіснуючых людзей
ФОТА: THE VERGE

Тэхналогія штучнага інтэлекту StyleGAN здольная генераваць разнастайныя твары.

Здольнасць штучнага інтэлекту генераваць візуальныя эфекты цяпер актыўна выкарыстоўваецца для разнастайных задач. Да прыкладу, у сучасных смартфонах з дапамогай нейрасеціва паляпшаецца якасць фатаграфій, піша segodnya.ua.

А распрацоўшчыкі вэб-сайта ThisPersonDoesNotExist пайшлі яшчэ далей - яны навучылі нейрасецівы генераваць фатаграфіі неіснуючых людзей.

Аўтарам вэб-праекта з'яўляецца інжынер праграмнага забеспячэння Філіп Ванг, які ў мінулым быў распрацоўшчыкам у кампаніі Nvidia. Праграміст стварыў алгарытм, які саманавучаецца, скануючы рэальныя выявы, а затым выкарыстоўвае адмысловы тып нейрасеціва, вядомы як StyleGAN, для генерацыі новых фатаграфій. StyleGAN стварае твары, абапіраючыся на рысы некалькіх людзей, адаптуе малюнак пад узрост, пол, міміку і многія іншыя параметры.

«Кожны раз, калі вы абнаўляеце сайт, сетка генеруе новы малюнак твару з нуля. У будучыні гэтая тэхналогія будзе настолькі прасунутай, што яе магчымасці будуць бязмежнымі», - тлумачыць Ванг.

Базавая структура алгарытму, якая забяспечвае працу сайта, была першапачаткова распрацаваная ў Nvidia. Пазней яе зыходныя коды былі апублікаваныя, і любы ахвочы можа выкарыстоўваць алгарытмы генерацыі для сваіх мэтаў. Нягледзячы на тое, што ІІ навучаны генераваць чалавечыя твары, тэарэтычна StyleGAN можа імітаваць любыя крыніцы. Даследчыкі ўжо эксперыментуюць з іншымі мэтамі, уключаючы шрыфты, графіці і нават персанажаў з анімэ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках