28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Украіны абвясцілі пра значнае павышэнне пенсій

23
Улады Украіны абвясцілі пра значнае павышэнне пенсій

Іх пераразлік павінен цяпер праводзіцца штогод.

У выніку пераразліку пенсій жыхароў Украіны іх сума вырасце з 1 сакавіка на 17-20 працэнтаў. Як піша «Немецкая волна», пра гэта ў суботу заявіў віцэ-прэм'ер Украіны Павал Разенка.

«Гэта адна з галоўных пазіцый рэформы, якая была праведзеная. Цяпер, нягледзячы ні на што, у сакавіку месяцы, штогод 1 сакавіка, будзе праводзіцца пераразлік пенсійных выплат», - заявіў віцэ-прэм'ер. З ягоных слоў, апошнім разам пераразлік праводзіўся ў кастрычніку 2017 года, а да гэтага сума пенсій не мянялася на цягам 7 гадоў.

Разенка падкрэсліў, што ў бюджэце дастаткова сродкаў для павелічэння пенсій. «Неабходны рэсурс для павышэння пенсійных выплат ёсць», - сказаў ён.

44 кандыдаты ў прэзідэнты

8 лютага ЦВК Украіны завяршыў рэгістрацыю кандыдатаў на пасаду прэзідэнта. Цяпер перадвыбарчую кампанію працягваюць 44 палітыкі. Гэта абсалютны рэкорд у сучаснай гісторыі краіны. Ранейшае дасягненне было ўстаноўленае ў 2004 годзе, калі ЦВК дапусціў да выбараў 24 кандыдаты.

Сацыялагічныя апытанні, якія праводзяцца ва Украіне рознымі службамі, сфармавалі тройку магчымых лідараў прэзідэнцкай гонкі. Паводле звестак агенцтва AFP, гэта мастацкі кіраўнік студыі «Квартал-95» Уладзімір Зяленскі, дзейны кіраўнік дзяржавы Пётр Парашэнка і былая прэм'ер-міністарка Юлія Цімашэнка.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках