27 красавiка 2024, Субота, 5:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску вынеслі прысуд 16-гадоваму хлопцу, які пры самаабароне забіў мужчыну

26
У Віцебску вынеслі прысуд 16-гадоваму хлопцу, які пры самаабароне забіў мужчыну

Трагедыя адбылася 27 кастрычніка 2018 года каля аднаго з дамоў на вуліцы Гагарына ў Віцебску.

Сёння суд Кастрычніцкага раёна Віцебска вынес прысуд 16-гадоваму хлопцу з Оршы, які абараняючыся, забіў нажом 35-гадовага віцябляніна.

«Абвінавачаны прызнаны вінаватым у забойстве, учыненым пры перавышэнні межаў неабходнай абароны, і на падставе арт. 143 КК яму прызначанае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін два гады без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу», - паведаміла ў Facebook афіцыйная прадстаўніца абласнога суда Наталля Платаненка.

Суд таксама пастанавіў спагнаць з абвінавачанага на карысць пацярпелай (маці загінулага - заўв. Рэд.) 20 000 рублёў маральнай шкоды.

Прысуд у законнае дзеянне не ўступіў і можа быць абскарджаны.

Трагедыя адбылася 27 кастрычніка 2018 года каля аднаго з дамоў на вуліцы Гагарына ў Віцебску. Праваахоўныя органы паведамлялі, што паміж 16-гадовым падлеткам і 35-гадовым мужчынам адбыўся канфлікт «на глебе раптоўна ўзніклых непрыязных дачыненняў». Хлопец ударыў нажом мужчыну і збег, а той праз некаторы час памёр у бальніцы.

35-гадовы мужчына быў не раз судзімы, а ў момант канфлікту з падлеткам знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.

У 16-гадовага хлопца судзімасцяў няма, да адміністрацыйнай адказнасці не прыцягваўся. Спачатку маладому чалавеку выставілі абвінавачванне ў забойстве, ён знаходзіўся пад вартай. Але падчас следства справу перакваліфікавалі на перавышэнне межаў неабходнай абароны. Такую выснову зрабілі пасля аналізу відэа- і аўдыёзапісаў з месца здарэння, а таксама паказанняў юнака, якія былі паслядоўныя і не супярэчылі паказанням сведак і іншым матэрыялам справы. Арышт непаўналетняму замянілі на аддачу пад нагляд.

Падчас першага пасяджэння суда хлопец цалкам прызнаў віну, але адмовіўся даваць паказанні ў судзе, растлумачыўшы: «Не хачу ўсё гэта згадваць».

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках